Общество

Рэзідэнцыя Лунінецкага Дзеда Мароза

будзе працаваць на базе САЛ “Спадарожнік” у перыяд зімовых канікул з 26 па 30 снежня 2017-га і з 2 па 6 студзеня 2018-га.

Наведаць рэзідэнцыю змогуць не толькі арганізаваныя групы ад устаноў адукацыі раёна, але і ўсе жадаючыя. Папярэдні запіс ажыццяўляецца ў Цэнтры дзіцячай творчасці па тэлефоне 6-15-49. Для індывідуальных наведвальнікаў уваход каштуе 3 рублі на 1 чалавека (незалежна дарослы ці дзіця). Усіх чакаюць добры настрой, казачная атмасфера і навагодняе чараўніцтва, а таксама магчымасць прыняць удзел у гульнях і зімовых забавах, прайсці цікавыя выпрабаванні, павадзіць карагоды і павесяліцца каля ёлкі, сфатаграфавацца з Дзедам Марозам, Снягуркай і казачнымі героямі. Будзе працаваць і кропка харчавання з гарачым чаем, прысмакамі і блінамі (за асобную плату).

Прыязджайце ў рэзідэнцыю Дзеда Мароза Лунінецкага!

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть