Рождение детей, популярные имена и свадьбы в возрасте от 16 до 85 лет// Статистика по Лунинецкому району
МикашевичиНовости районаОбщество

Рождение детей, популярные имена и свадьбы в возрасте от 16 до 85 лет// Статистика по Лунинецкому району

Бацькі занадта ўлюбёны ў Ганны, Соф’і і Насцёны…. Менавіта гэтыя імёны найчасцей давалі сваім дачушкам бацькі ў першым паўгоддзі. Усяго за 6 месяцаў на Лунінеччыне на свет паявілася 262 немаўляты. Гутарым з начальнікм аддзела ЗАГС райвыканкама Святланай Яроцкай:

– Таксама папулярнымі былі: сярод дзяўчынак – Ксенія, Васіліса, Дар’я, Ева, Злата, Ульяна і Эмілія, а сярод хлопчыкаў – Мацвей, Дзмітрый, Раман, Ягор, Іван, Мікіта, Давід і Марк. Сустракаліся незвычайныя – напрыклад, Іларыя, Ніколь, Адэль, Люцыян, Спірыдон, Ярамір. Только аднойчы рэгістраваліся такія прывычныя Любоў, Надзея, Святлана, Леанід, Павел, Сямён. У першым паўгоддзі не паявілася ні адной Людмілы ці Наталлі, Валерыя ці Мікалая…

Своеасаблівая “перамога” належыць хлопчыкам: іх – 136, а вось дзяўчынак – 126. Парадавала, што тры жанчыны сталі шчаслівымі матулямі двойняў. У нашых землякоў паявілася 86 першынцаў. 105 малышоў ужо мелі старэйшых брата ці сястру. Статус мнагадзетных атрымала 51 сем’я. Аднак Лунінеччына ва ўсе часы славілася яшчэ большай колькасцю нашчадкаў! На карце раёне паявілася 14 адрасоў, дзе мамы і таты прымалі віншаванні з папаўненнем у чацвёрты раз. Патэнцыяльнымі прэтэндэнткамі на ордэн Маці (нагадаем, што ўручаюць яго за нараджэнне і выхаванне пяці і больш сыноў і дачушак) сталі 4 зямлячкі. Адна сям’я займела шостага малыша, другая – дзявятага!

– Раскажыце падрабязней пра матуль і татаў. Яны – нашы суайчыннікі?

– У большасці сваёй – так, і толькі ў 13 выпадках нехта адзін з’яўляўся іншаземцам. Часцей за ўсё гэта былі мужчыны: 3 – з Расійскай Федэрацыі (адсюль былі і 3 матулі), 2 – з Германіі, па аднаму – з Узбекістана і Азербайджана. Яшчэ 3 жанчыны з Украіны. Але пераканана, што грамадзянства не мае значэння. Галоўнае, каб людзі падыходзілі да нараджэння дзетак узважана і адказна. Зрэшты, яны так і робяць, бо па статыстыцы сярэдні ўзрост маці – 28 год, бацькі – 30. Аднак жыццё часам непрадказальнае: адна зямлячка стала матуляй у 15 год, другая – у 40. Калі гаварыць аб прадстаўніках моцнай паловы чалавецтва, то радасць бацькоўства зведалі мужчыны, якім споўнілася мінімум 19 год, а максімум – 51.

– Многія маладыя людзі сёння не лічаць важным для сумеснага жыцця наяўнасць пячаткі ў пашпартах. Ці адлюстроўваецца гэта на колькасці шлюбаў?

– Сапраўды, ёсць меркаванне, што з любімым чалавекам можна жыць і без рэгістрацыі. Галоўнае, каб былі давер і павага адзін да аднаго, цёплыя пачуцці. Аднак няварта забываць, што афіцыйны шлюб – гэта не толькі белая сукенка і абмен пярсцёнкамі, а яшчэ і дакументальнае пацвярджэнне адносін, замацаванне ў тым ліку маёмасных правоў. У першым паўгоддзі марш Мендэльсона прагучаў для 126 пар маладажонаў. З іх 82 – завіталі ў наш ЗАГС, яшчэ 28 – у Мікашэвіцкі гарвыканкам. У разрэзе сельвыканкамаў сітуацыя пакідае жадаць лепшага. Па тры святочныя цырымоніі адбыліся ў Вулькаўскім, Дварэцкім, Сінкевіцкім і Чучавіцкім, дзве – у Лахвенскім, па адной – у Бастынскім і Гарадоцкім. Шчымлівыя словы “Аб’яўляю вас мужам і жонкай”, на жаль, ні разу не прагучалі у Багданаўцы, Дзятла-вічах, Луніне і Рэдзігерава.

Другую палавінку ў асобе суайчынніка знайшлі 250 беларусаў. Дзве новыя сям’і ўтварыліся з грамадзянамі Расійскай Федэрацыі. Што датычыць узроставых груп, то сярэднестатыстычнаму жаніху – 33 гады, а нявесце – 30. На адказны крок у жыцці адважваюцца і пенсіянеры. Віншаванні са шчаслівай падзеяй прымалі 8 пар. Самым маладзейшым віноўнікам урачыстасці споўнілася па 16-18 год, а самым старэйшым – 68 і 85!

На жаль, 19 сем’яў, якія не мелі агульных непаўналетніх дзяцей і маёмасных спрэчак, скасавалі афіцыйныя адносіны. Мінімальная працягласць шлюбу склала 4 месяцы і 28 дзён, а максімальная – 38 год 7 месяцаў і 16 дзён. Сярэдні ўзрост былых мужа і жонкі – адпаведна 37 і 35 год. Кропку ў сямейным жыцці ставілі як 22-гадовыя, і 65-гадовыя землякі.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть