Рух па кальцу — дзеля бяспекі
Общество

Рух па кальцу — дзеля бяспекі

kolco

Да канца месяца на перасячэнні вуліц Кастрычніцкая, Усходняя і Храмавая у Лунінцы будуць завершаны работы па абсталяванню разваротнага кальца. Яго будауніцтва было выклікана шматлікімі зваротамі грамадзян, якія прапаноувалі устанавіць тут светлафоры для бяспекі руху. Аднак, як высветлілася, больш мэтазгодна абсталяваць небяспечны участак дарожным кальцом. Такое рашэнне прыняла камісія па бяспецы дарожнага руху пры райвыканкаме.

— Заказчыкам аб’екта выступіў ГУП “Санта Рытэйл”. Кошт будаўніцтва складае амаль 140 тысяч рублёў. Асноўныя работы пры спрыяльных умовах надвор’я плануем правесці да 15 кастрычніка, — паведаміў начальнік ДРБУ-101 Аляксандр Трухноў. — Пачалі з пашырэння межаў праезнай часткі. Зараз устанаўліваем дарожны борт і пераносім тратуары. Вадзіцеляў не павінны хваляваць разгорнутыя работы: дарога не будзе перакрывацца. Але, калі такая неабходнасць усё ж узнікне, працаваць будзем у начны час, каб не ствараць нязручнасцей і захаваць бяспеку. Памер кальца складзе ў дыяметры 20 метраў, а паласа руху па шырыне — 10 метраў. Аналагічны аб’ект з такімі ж параметрамі пабудаваны ў Брэсце. У мясцовых вадзіцеляў там нараканняў няма. Думаю, што і ў нашых удзельнікаў руху не будзе асаблівых праблем. Хаця, зразумела, прывыкаць да новаўвядзення давядзецца. Плануем таксама ўстанавіць агароджвальныя турнікеты, а пешаходныя пераходы абсталяваць “астраўкамі бяспекі”. Асаблівая ўвага будзе нададзена асвятленню: на перакрыжаванні паявяцца новыя мачты з больш магутнымі ліхтарамі.

 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть