2022 - Год исторической памятиНовости районаОбщество

Сабрана мноства новых фактаў аб злачынствах нацыстаў і іх памочнікаў на тэрыторыі Лунінецкага раёна 

«Праз гады памяці і лёсы пакаленняў» Пад такой назвай у цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшоў вечар памяці, прысвечаны Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў.

У пачатку праграмы вядучыя нагадалі аб інтэрнацыянальным паўстанні ў Бухенвальдзе, якое стала асновай памятнай даты. На мера-прыемства запрасілі былога малалетняга вязня Марыю Дзейнак. Жанчына падзялілася ўспамінамі аб мінулым. Большасць фактаў з перажытага яна ведае са слоў сваіх бацькоў, бо дзіцём слаба ўспрымала ўсю горыч і страх таго, што адбывалася. 

Пракурор Лунінецкага раёна Юрый Пракапчук у сваім выступленні адзначыў, што Генеральнай пракуратурай узбуджана крымінальная справа аб генацыдзе насельніцтва Беларусі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Следчая група вывучае архіўныя дакументы ў адносінах нацыстаў, вядзецца пошук жывых сведкаў. Сабрана мноства новых фактаў аб злачынствах акупантаў і іх памочнікаў на тэрыторыі Лунінецкага раёна. 

Успамінамі аб дзяцінстве, абпаленым вайной, падзяліўся літаратар Сцяпан Нефідовіч. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні СШ №1 і СШ №2 г. Лунінца. Кіраўнік края-знаўчага гуртка “Мой край” Дзіяна Сладзінская падзялілася ўражаннямі ад наведвання канцлагера на тэрыторыі Германіі ў 1980-ых гадах. І праз дзесяцігоддзі часу непадуладна знішчыць сляды зверстваў над людзьмі…

Мерапрыемствы, прысвечаныя памятнай даце, прайшлі таксама ва ўстановах культуры ў Міжлессі, Лобчы, Бастыні, Дварцы, Вульцы 2 і Вялікіх Чучавічах. Праект “Дзённік вязня” адкрыты ў раённым края-знаўчым музеі. У розных формах сучаснікі імкнуцца захаваць гістарычную памяць, аддаць даніну павагі землякам, на лёс якіх выпалі ня-простыя выпрабаванні. А сэрцы кожнага з нас поўняцца адзіным жаданнем – каб страшныя падзеі вайны не паўтараліся ніколі! 

Марыя Яраховіч

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть