Общество

Сакрэт вялікага малака – у тэхналогіі

На базе філіяла «Лобчанскае» ААТ «Лунінецкі малочны завод» прайшоў семінар-вучоба па тэхналогіі вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі.

Папярэднічала яму двухдзённая работа на Лунінеччыне  спецыялістаў РСУП “Брэстплемжыўаб’яднання”, якія вывучалі рэальнае становішча спраў у галіне. Пазней выяўленыя парушэнні і недахопы былі прааналізаваны вядучымі семінара  – першым намеснікам старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама Сяргеем Буткевічам і начальнікам  аддзела ветэрынарыі Аляксандрам Кучынскім.

Асноўную ж тэму адпрацоўвалі на прыкладзе МТФ №1 у Лобчы, дзе ўдзельнікам мерапрыемства –  галоўным заатэхнікам і галоўным ветурачам сельгасарганізацый раёна – была прадстаўлена магчымасць прасачыць увесь тэхнала-гічны цыкл: ад утрымання сухастойных кароў да  вырошчвання цялушак пад пакрыццё. Спецыялісты аблвыканкама навучалі правільнаму прымяненню тэхналогіі інтэнсіўнага вырошчвання рамонтных цялушак, арганізацыі кармлення дойнага пагалоўя, вядзенню племяннога ўліку і арганізацыі раздою кароў першым целем… Асаблівая ўвага была ўдзелена тэхналогіі атрымання высакакласнага малака. А мець яго немагчыма без правільнага мыцця і дэзінфекцыі даільна-халадзільнага абсталявання, прафілактыкі і лячэння мастытаў, правядзення мерапрыемстваў па захаванасці маладняку.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть