Общество

САМАЕ ВЫСОКАЕ ЗВАННЕ

Сонечная атмасфера свята панавала ў сераду ў гарадскім
Доме культуры. Тут ушаноўвалі лепшых прадстаўнікоў Лунінеччыны – працаўнікоў
сельскай гаспадаркі, прамысловасці, транспарту, сферы абслугоўвання, адукацыі,
медыцыны, культуры, праваахоўчых органаў, тых, хто ўнёс найбольш важкі ўклад у
сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёна. Яны атрымалі самае высокае званне
«Чалавек года-2011”.

Цырымонію ўзнагароджвання адкрыў старшыня Васіль Агіевіч.
Ён адзначыў, што менавіта такімі людзьмі, якія сабраліся ў зале, будуецца
моцная і квітнеючая дзяржава. Вось і ў 2011 годзе забяспечана ўстойлівая
дынаміка развіцця Лунінеччыны, створаны ўмовы для якаснага жыцця. Васіль
Міхайлавіч уручыў усім лаўрэатам высокага звання «Чалавек года-2011” дыпломы,
грашовыя прэміі і букеты кветак.

Сёлета сярод адзначаных аператар па штучнаму асемяненню
СВК «Гарадоцкі» Людміла Германовіч, аграном-насеннявод СВК
«Новае Палессе» Валянціна Аўчарук, машыніст экскаватара РУВП
«Граніт» Уладзімір Мархотка, электраманцёр па раманце і абслугоўванні
электраабсталявання ААТ «Палессеэлектрамаш» Мікалай Мелехавец,
машыніст цеплавоза дэпо Лунінец Сяргей Варабей, сартавальніца паштовых
адпраўленняў РВПС Таццяна Івашкевіч, дырэктар прыватнага прадпрыемства «Еўрарэйс»
Генадзь Канапацкі, прараб ПМК-19 Фёдар Вайцяхоўскі, повар філіяла
«Грамадскае харчаванне» райспажыўтаварыства Любоў Іванько, загадчык
тэрапеўтычнага аддзялення УАЗ «Лунінецкая ЦРБ» Алена Ханавец,
настаўнік інфарматыкі СШ №2 г. Лунінца Іван Трэгубаў, загадчыца аддзела
бібліятэчнага маркетынгу раённай бібліятэкі Таццяна Карпуковіч, член
рэспубліканскай каманды па лёгкай атлетыцы Эдуард Міхан, настаяцель прыхода
храма ў гонар іконы Божай Маці «Взыскание погибших» іерэй Сергій
Крышталь, старшы оперупаўнаважаны групы вышуковай работы РАУС Іван Гаргун,
выпускнік ліцэя Мікалай Парфімовіч. Калектывам года прызнаны народны ансамбль
песні і музыкі «Шляхцічы» ГДК (кіраўнік — Генадзь Шэўчык).

Зала кожнага намінанта сустракала апладысментамі за
старанне ў працы, высокія надоі, прывагі, намалоты, перамогі ў конкурсах, рост
аб’ёмаў, укараненне новых тэхналогій і форм абслугоўвання.

Святочнасць мерапрыемству надалі выступленні самадзейных
артыстаў Лунінеччыны.

 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть