ЗдоровьеКонкурсНовости районаОбщество

Самы буйны аматарскі старт Беларусі. паўдзельнічаў і прадстаўнік Лунінецкага раёна

У Налібокскай пушчы прайшоў самы буйны аматарскі старт Беларусі. Удзельнікам прапанавалі выбраць маршрут  і від на свой густ – пешы, веласіпедны ці водны. Мерапрыемства атрымалася сапраўды масавым – сабрала каля дзвюх тысяч удзельнікаў. 100-кіламетровую дыстанцыю на веласіпедзе адолеў лунінчанін Сяргей Злотаў:

– Здавалася б, можна было правесці выхадныя дома на канапе. Аднак вырашыў паспрабаваць сябе і далучыцца да тых, хто штогод збіраецца ў адным з самых вялікіх лясных масіваў Усходняй Еўропы – Налібокскай пушчы. Марафон падарыў кожнаму сваё: звычайным аматарам – паездку, прабежку ці “праплыўку” па прыгожых мясцінах Беларусі, сур’ёзным спартсменам – спаборніцтвы і заслужаныя прызы. Усе, хто хацеў праверыць сябе на вытрымку, зрабілі гэта. Асабіста я фінішаваў 24-ым за 6.15,46. На маршруце былі лясныя і палявыя ўчасткі, хуткія дарогі і сцежкі, бязмежныя рапсавыя палі і шмат камароў… А потым – шашлыкі і пасядзелкі каля кастра. Што можа быць лепш у выхадны дзень?! Мерапрыемства стала цудоўным прыкладам актыўнага адпачынку ў дзеянні.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть