Общество

САПРАЎДНАЕ СВЯТА

Урачысты настрой панаваў у прадстаўнікоў чыгуначных арганізацый з самага ранку. З радасцю глядзелі на прыгожа апранутых мужчын і жанчын прахожыя – калону было відаць здалёк.

Ва ўрачыстай абстаноўцы ўзнагароды з рук старшыні раённага выканаўчага камітэта Васіля Агіевіча, начальнікаў станцыі Лунінец Валерыя Вярэніча, дыстанцыі пуці Мікалая Шырчанкі і в.а. начальніка дэпо Анатоля Жука атрымалі больш як 100 лепшых работнікаў сталёвых магістраляў. Вышэйшай узнагароды – звання “Выдатнік Беларускай чыгункі” ўдастоены намеснік начальніка дыстанцыі пуці Віталь Кужко. Традыцыйны наказ прагучаў у гонар маладых спецыялістаў, якія сёлета прыступілі да работы. Ад імя ветэранаў слова трымала Надзея Лазіцкая. Яна ж выказала ўдзячнасць за матэрыяльную падтрымку былых чыгуначнікаў.

Цудоўныя музычныя нумары падрыхтавалі самадзейныя артысты студыі “Нота” і народны ансамбль “Прымакі” Дома культуры чыгуначнікаў. Вельмі ўразіла лунінчан і гасцей горада выступленне цыганскага шоу “Алюр”. Прыемна, што на плошчы адчувалася сапраўднае свята: сюды завіталі нават маладажоны, якія бралі шлюб у гэты дзень. Усе гледачы сталі ўдзельнікамі яркага захапляючага дзейства. Пазней дзеці з задавальненнем коўзаліся на надзіманых горках і батутах, моладзь адпачывала за столікамі, што арганізавалі гандлёвыя кропкі. Райкам БРСМ сумесна з чыгуначнымі пярвічкамі правялі акцыю “У саюзе з сябрамі”.

Вячэрняя праграма даўно не збірала такой колькасці гараджан. З густам падабраныя нумары – дзіцячы блок, шлягеры мінулых год і сучасныя песні – знаходзілі прыхільнікаў у прадстаўнікоў розных пакаленняў. Трэба адзначыць і той факт, што канцэртна-забаўляльная праграма цалкам адпавядала свайму прызначэнню, а музычныя нумары не перабіваліся пасля кожнай песні рознымі віншаваннямі і прывітаннямі. Усе атрымлівалі асалоду ад свята, завяршыў якое магутны і прыгожы феерверк. Чыгуначнікі падарылі лунінчанам сапраўднае свята!

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть