«Сахарный хапун, превышение служебных полномочий и как в Велуте звёзды зажигали» — читайте в номере газеты «Лунінецкія навіны» за 20 июля
МикашевичиНовости районаОбщество

«Сахарный хапун, превышение служебных полномочий и как в Велуте звёзды зажигали» — читайте в номере газеты «Лунінецкія навіны» за 20 июля

Основные темы номера газеты «Лунінецкія навіны» за 20 июля: 

— Президент Беларуси Александр Лукашенко собрал совещание, чтобы обсудить перспективы развития системы здравоохранения и вопрос постдипломной профессиональной подготовки врачей-специалистов.

— Президент Беларуси Александр Лукашенко подписал закон, излагающий в новой редакции
Кодекс о земле. Все подробности

— Маладзёжныя атрады даволі папулярныя ў Лунінецкім раёне. Яшчэ вясной у праграму па арганізацыі карыснай дзейнасці для непаўналетніх уключыўся калектыў лясгаса, на базе якога функцыянавалі экалагічныя атрады колькасцю ў 28 чалавек. У чэрвені новых маладых работнікаў часова прыняло сельгаспрадпрыемства “Гарадоцкі”. Будучыя дыпламаваныя спецыялісты шчыруюць у якасці выхавальнікаў у стацыянарным аздараўленчым лагеры “Спадарожнік”, размешчаным на возеры Белае. Па традыцыі юнакі і дзяўчаты былі задзейнічаны ў атрадах пры камунальнай службе як у Лунінцы, так і ў Мікашэвічах. У разгар уборачнай кампаніі да работы на зернетоках далучыцца моладзь у некаторых сельгаспрадпрыемствах раёна.

— Успех Михайлины Хвесюк из Микашевич

— Цукровы хапун у Лунінецкім раёне. У выхадныя жыхары Лунінеччыны «штурмавалі» магазіны, паверыўшы беспадстаўным чуткам аб падаражанні цукру. Ужо вечарам у нядзелю той, хто не робіць запасаў салодкага прадукту, або сабраўся заняцца кансервацыяй, сутыкнуўся з праблемай.

— График приема граждан и представителей юридических лиц  руководителями управлений и отделов райисполкома

— В Лунинецком районе сформирована и действует база данных трудоспособных граждан, не занятых в экономике за 1 квартал 2022 года.

— Абвяшчэнне прыгавору па крымінальнай справе, узбуджанай у адносінах да брыгадзіра вытворчай брыгады за перавышэнне службовых паўнамоцтваў, адбылося ў Лунінцы падчас выязнога пасяджэння суда ў вялікай зале Дома Саветаў

— З нядаўняга часу многім здавалася, што COVID-19 развітаўся з намі: людзі перасталі насіць маскі, краіны адна за адной адмянілі каронавірусныя абмежаванні, І хаця сітуацыя ў апошнія тыдні на Лунінеччыне цалкам стабільная, усё ж на каварнае захворванне няварта махаць рукой нават тым, хто перахварэў – і нават нядаўна. Гутарка з галоўным дзяржаўным санітарным урачом раёна Віталем Дзегцяровым

— Рабочы семінар з удзелам галоўных аграномаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Лунінеччыны прайшоў на землях дзяржаўнага сортавыпрабавальнага ўчастка ў Дрэбску. Час для правядзення мерапрыемства невыпадкова выбралі напярэдадні старту масавай уборкі збожжавых. 

— На Лунинетчине стало доброй традицией чествовать лучших аграриев, которые добились высоких результатов. С почетной миссией в организации отправились заместитель начальника управления сельского хозяйства и продовольствия райисполкома Борис Обровец и председатель районного комитета профсоюза работников АПК Ольга Ермоленок.

— Як паказвае статыстыка, злоўжыванне алкаголем змяншае сямейны бюджэт. З гэтай прычынай звязаны палова ўсіх разводаў і абсалютна пераважная частка сацыяльнага сіроцтва дзяцей. Да таго ж, п’яныя людзі ўчыняюць шмат злачынстваў. Аб прафілактыцы алкагалізму падчас “круглага стала” «Лунінецкіх навін» разважалі галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна Віталь Дзегцяроў, урач па медыцынскай прафілактыцы Жанна Кулеш, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Вольга Калугіна, педагог-псіхолаг політэхнічнага каледжа Ала Віктаровіч і старшы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС Марына Качура.

— ПРОЕКТНАЯ ДЕКЛАРАЦИЯ на строительство объекта «36-квартирный жилой дом по ул. Строителей в г. Микашевичи»

— Браканьеры на Прыпяці

— Субботний вечер танцев в Микашевичах

—  У кожнага населенага пункта ёсць свая гісторыя, карані, традыцыі. Адна з іх – ладзіць Дзень вёскі. Але апошнія два гады вясёлым народным гулянням перашкодзіла пандэмія каронавіруса. За гэты час людзі паспелі засумаваць па святах. Сёлета, на шчасце, шматлікія абмежаванні знялі, і на малой радзіме зноў загучалі песні для ўсіх. Эстафету Дня вёскі на Луні-неччыне адкрыла Велута. У нядзелю яе жыхары адзначылі 434-ты дзень нараджэння аграгарадка.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть