КультураМикашевичиНовости районаОбщество

Семінар для культарганізатараў правялі ў Лунінецкім раёне

На базе Сінкевіцкага сельскага Дома культуры прайшоў семінар для культарганізатараў.

Дырэктар раённага арганізацыйна-метадычнага цэнтра Таццяна Лівінец расказала аб стане і напрамках аматарскіх аб’яднанняў у сельскіх дамах культуры, а метадыст Іна Гоман пазнаё-міла з іх работай на месцах.

Сваім вопытам падзяліліся загадчык Любачынскага СДК Надзея Дубініч і культарганізатар з Вулькі 2 Марыя Яраховіч. Загадчык Сінкевіцкага сельскага Дома культуры Алена Вайцяхоўская расказала аб клубных фарміраваннях вакальна-харавога напрамку, а іх удзельнікі выступілі перад гледачамі, падарыўшы прыемныя хвіліны адпачынку. Культарганізатар СДК Мікалай Рылач паказаў работу шахматна-шашачнага клуба “Дэбют”.

Ірына ЛЕЦКА, метадыст РАМЦ.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть