Общество

СЕМІНАР ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ БРЭСТЧЫНЫ

прайшоў у аблвыканакаме. Мэта сустрэчы – азнаямленне з праграмнай дзейнасцю сістэмы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Рэспубліцы Беларусь. Удзел у ім бралі і прадстаўнікі “Лунінецкіх навін”.

З відэа- і фотапрэзентацыямі да сабраўшыхся звярнуліся кіраўнік Дэпартамента грамадскай інфармацыі ААН у нашай краіне Віктар Радзівінаўскі, супрацоўнікі па пытаннях інфармацыі і камунікацыі Праграмы развіцця ААН – Уладзіслаў Хількевіч, Сусветнага банка – Ірына Алейнік, Фонду ААН у галіне народанасельніцтва – Вольга Беларусава, Праграмы ААН па ВІЧ/СНІДу – Ілона Урбановіч-Саўка.

Падобны семінар для рэгіянальных журналістаў арганізавалі ўпершыню. Усё пачутае і ўбачанае было змястоўным і цікавым. Жадаючыя атрымалі разнастайную тэматычную літаратуру і DVD-дыскі.


Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть