«Сэрца» ад лунінчан
Общество

«Сэрца» ад лунінчан

упрыгожвае парк у цэнтры Давыд-Гарадка, які стане святочнай пляцоўкай абласнога фестывалю працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2017”.

Незвычайную кампазіцыю ўвасобілі ў жыццё работнікі Лунінецкай ЖКГ. Як расказала майстар участка па добраўпарадкаванню Святлана Мальцава (на здымку трэцяя злева), над стварэннем клумбы працавалі рабочыя зялёнага будаўніцтва Галіна Смятаніна, Сяргей Ветраў,      Галіна Яшчук, Таццяна Гнедзька і Ірына Хартановіч. У якасці матэрыялу нашы землякі выкарыстоўвалі ўласна вырашчаныя ў новай цяпліцы кветкі – галандскі тагецес, астры і бягоніі. Талент і фантазія лунінчан прынеслі ганаровае другое месца ў традыцыйным абласным конкурсе прафесійнага майстэрства.

Фота Паўла КУНІЦКАГА.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть