Сертыфікат — на 30 дзён
Общество

Сертыфікат — на 30 дзён

сан контрольПярвічны каранцінны фітасанітарны контроль падкаранцінных грузаў, якія накіроўваюцца ў адрас нашай краіны, а таксама Расійскай Федэрацыі, Казахстана і іншых краін-членаў Мытнага саюза, ажыццяўляецца ў пунктах пропуску на беларускім участку знешняй мяжы Мытнага саюза.

Згодна з Указам Прэзідэнта РФ ад 6 жніўня 2014 года № 560 “Аб прымяненні асобных эканамічных мер у мэтах захавання бяспекі Расійскай Федэрацыі” і прынятымі пазней пастановамі ўрада гэтай краіны ўведзена забарона на ўвоз у Расійскую Федэрацыю асобных відаў падкаранціннай прадукцыі з краін Еўрапейскага саюза, ЗША, Канады, Аўстраліі, Каралеўства Нарвегія. Крыху раней службай па ветэрынарнаму і фітасанітарнаму нагляду былі ўведзены часовыя абмежаванні на пастаўку ў Расію асобных відаў такой прадукцыі з Украіны і Малдовы.

Вываз (экспарт, рээкспарт) з Беларусі падкаранціннай прадукцыі высокай фітасанітарнай рызыкі ў краіны Мытнага саюза дазволены пры наяўнасці фітасанітарнага сертыфіката, які выдаецца абласнымі і раённымі дзяржаўнымі інспекцыямі па насенняводству, каранціну і ахове раслін.

У мэтах недапушчэння паўторнага выкарыстання атрыманага сертыфіката падчас перавозкі прадукцыі ўнутры Мытнага саюза, па ініцыятыве Мінсельгасхарчу Рэспублікі Беларусь рашэннем Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі 9 кастрычніка 2014 года былі ўнесены змяненні ў тэрмін дзеяння гэтага дакумента, — да 30 каляндарных дзён з даты выдачы. Ак­рамя таго, для ажыццяўлення кант­ролю за перавозімымі грузамі з Беларусі ў РФ і па просьбе Рассельгаснагляду, сертыфікаты выдаюцца з абавязковым указаннем у іх чатырох пунктаў часовага ўвозу на беларуска-расійскай мяжы: Красны Камень, Красная Горка, Доласцы і Лабок, праз якія павінны прайсці падкаранцінныя грузы, што накіроўваюцца на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі.

Пры перавозцы грузаў у Рэспубліку Казахстан выдача фітасанітарных сертыфікатаў ажыццяўляецца з указанием трох пунктаў часовага ўвозу на беларуска-расійскай мяжы: Красны Камень, Красная Горка і Лабок. Акрамя таго, Рассельгаснагляд інфармаваў, што з 24 лістапада 2014 года перавозка такіх грузаў павінна ажыццяўляцца толькі праз пункты пропуску праз дзяржаўную мяжу Расійскай Федэрацыі.

У выпадку неаднакратнага непрадастаўлення падкаранціннай прадукцыі да фітасанітарнага кантролю па месцы прызначэння на тэрыторыі Мытнага саюза, уладальніку прадукцыі будзе ў далейшым адмоўлена ў выдачы фітасанітарнага сертыфіката на яе экспарт (рээкспарт).

У мэтах недапушчэння вывазу з нашай краіны ў РФ падкаранціннай прадукцыі без фітасанітарных сертыфікатаў, а таксама ўвоз яе з тэрыторыі РФ у Беларусь з парушэннямі дзеючага заканадаўства, створаны і працуюць рэйдавыя мабільныя групы з ліку прадстаўнікоў мясцовых выканаўчых, распарадчых, падатковых і мытных органаў, а таксама службаў дзяржаўтаінспекцыі, ветэрынарнага і фітасанітарнага кантролю. У выпад­ку выяўлення парушэнняў, вінаватыя будуць прыцягнуты да адказнасці.

Віктар КРАЎЧАНКА,
дзяржінспектар раённай інспекцыі па насенняводству,
каранціну і ахове раслін



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть