Общество

ШЧАСЦЕ БЫЦЬ МАМАЙ

Для дзевяці жыхарак лунінеччыны яно паўтарылася пяць і болей разоў. Самаахвярна аберагаючы дзяцінства, яны імкнуцца выхаваць сваіх сыноў і дочак сапраўднымі грамадзянамі Беларусі. За гэта дзяржава адзначыла жанчын ордэнамі Маці.

Ва ўрачыстай цырымоніі ўручэння высокіх дзяржаўных узнагарод разам са старшынёй райвыканкама Васілём Міхайлавічам Агіевічам бралі ўдзел старшыня райсавета Віталь Мікалевіч Адзішчаў і намеснікі старшыні райвыкама Валерый Іванавіч Юнчыц, Аляксандр Якаўлевіч Цяльпук і Віктар Анатольевіч Рафаловіч. У знак пашаны яны стоячы віталі дамашніх гаспадынь Надзею Антонаўну Басько, Таццяну Васільеўну Кавалевіч і Галіну Іванаўну Ткач, выхавальніцу групы падоўжанага дня Дзятлавіцкай СШ Галіну Уладзіміраўну Брэзіну, дворніка Мікашэвіцкай ЖКГ Кацярыну Анатольеўну Корневу, вартаўніка СВК “Вулькаўскі світанак” Галіну Іванаўну Курак, сацыяльнага работніка Валянціну Анатольеўну Сыцэвіч, прадаўца аддзела рабочага забеспячэння Беларускай чыгункі Алену Канстанцінаўну Швед і медыцынскую сястру раённай бальніцы Наталлю Іванаўну Шылькіну.

В.М. Агіевіч знайшоў шчырыя прачулыя словы, каб выказаць захапленне жыццёвым подзвігам простых і мужных жанчын, якія наперакор на цяжкасцям вірлівага часу імкнуцца з гонарам выканаць галоўнае прызначэнне на зямлі – быць маці. Прымалі лунінчанкі і віншаванне ад старшыні раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын”, галоўнага рэдактара “Лунінецкіх навін” Т.П. Вайцяхоўскай. 

Да зазіхацеўшай на грудзях вышэйшай адзнакі за мацярынства кожная з матуль атрымала кветкі і грошы – пяць бюджэтаў прыжатачнага мінімуму. А гэта – больш як мільён рублёў. Удзячныя за ўвагу і клопат, жанчыны не хавалі ўсхваляванасці і сціпла ўсміхаліся. Гэтыя ўсмешкі рабілі яшчэ больш прыгожымі светлыя твары і пераконвалі: пакуль сярод нас будуць такія людзі, беларускай нацыі не пагражае знікненне.



Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть