Общество

ШЧАСЛІВЫЯ ДЗЕЦІ МІРУ

Паяўленне новага жыцця – заўсёды святочны і ўрачысты момант. Асабліва сімвалічна, калі такая радасць адбываецца ў Дзень міра. Вось і 26 кастрычніка ў аддзеле загс Лунінецкага райвыканкама зрабілі запісы актаў нараджэння Русланы Гопта і Аляксея Кавалевіча, павіншавалі бацькоў Юрыя і Людмілу Гопта, Валерыя і Таццяну Кавалевічаў з двайным шчасцем.
З самымі цёплымі і сардэчнымі пажаданнямі старшыня Лунінецкага раённага савета дэпутатаў Віталь Адзішчаў уручыў бацькам немаўлят сертыфікаты Брэсцкага абласнога аддзялення Фонда міру, памятныя падарункі і матэрыяльную падтрымку.
Дзяўчынка з незвычайным іменем Руслана – другая дачка ў сям’і Гопта. Яе мама расказала, што з мужам вельмі хацелі хлопчыка. Але цяпер задаволены сваёй галубкай – нездарма ж нарадзілася 21 верасня. А вось у сям’і Кавалевічаў, акрамя малодшанькага, ёсць яшчэ сынок Антон і дачушка Ірына. Валерый і Таццяна заўсёды марылі аб вялікай дружнай сям’і, таму нараджэнне Аляксея стала сапраўдным падарункам. Прычым не толькі для іх, але і для Лунінеччыны ўвогуле, дзе яшчэ на адну мнагадзетную сям’ю стала больш.
Жанна МЕЛЯШКЕВІЧ.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть