Шэсць жыхарак Лунінецкага раёна ўзнагароджаны ордэнам Маці
МикашевичиНовости районаОбщество

Шэсць жыхарак Лунінецкага раёна ўзнагароджаны ордэнам Маці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №352 аб узнагароджванні ордэнам Маці.

За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей высокую ўзнагароду атрымалі 242 жыхаркі Беларусі — прадстаўніцы розных сфер дзейнасці: аграпрамысловага і прамысловага комплексу, будаўнічай галіны, сферы абслугоўвання, спажыўтаварыства, устаноў навукі і адукацыі, аховы здароўя і хатнія гаспадыні.

Сярод іх ёсць і жыхаркі Лунінецкага раёна. Ордэна Маці ўдастоены работніцы: Сінкевіцкай сярэдняй школы –  Таццяна Захаркевіч, Багданаўскага яслі-сада – Таццяна Ярмольчык, супрацоўніца філіяла “Грамадскае харчаванне” райспажыўтаварыства Таццяна Чэрняковіч, а таксама хатнія гаспадыні – Зінаіда Бярозка з Лунінца, Алена Танчынская з Сітніцы і Наталля Ярмоліч з Мікашэвіч.

Віншуем з узнагародай!



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть