ШКОЛА НА ДЗЕСЯЦЬ БАЛАЎ
Общество

ШКОЛА НА ДЗЕСЯЦЬ БАЛАЎ

Першага верасня для жыхароў аграгарадка Вулька 2 стала
двайным святам. Пачатак восені абвясціў аб пачатку навучальнага года і заклікаў
170 дзяцей на ўрачыстую лінейку, якая сёлета прайшла ў новым будынку.


Святочная лінейка сабрала не толькі жыхароў гэтага
сучаснага будынка, але і шматлікіх гасцей, кожны з якіх выказаў шчырыя словы
віншавання з нагоды такой значнай падзеі. Старшыня райвыканкама Васіль Агіевіч
пажадаў, каб школьнікі яшчэ больш радасці прыносілі сваім бацькам і настаўнікам,
займаючы шмат прызавых месцаў на алімпіядах рознага ўзроўню. Падзяку ўсім, хто
прымаў удзел у будаўніцтве, выказалі начальнік аддзела адукацыі Валянціна Верас
і дырэктар школы Аляксандр Шмат. Павіншаваць навасёлаў на святочную лінейку
прыйшлі старшыні сельвыканкама Аляксандр Кушнярэвіч і мясцовай гаспадаркі –
Уладзімір Соц, начальнікі ПМК-19 Фёдар Бірыла і СПМК-17 – Георгій Шарыкала,
УКСа – Віктар Бялко.

Самымі галоўнымі віноўнікамі ўрачыстасці сталі
першакласнікі. Дзяўчынкі і хлопчыкі нават не зусім ясна ўсведамлялі, што
адбывалася ў той дзень. З шырока раскрытымі вачыма яны глядзелі на шматлікіх
гасцей, слухалі песні, якія для іх выконвалі госці з Вулькаўскай 1 СШ –
ансамбль «Сунічка”, прымалі першыя падарункі – прыгожыя кнігі ад Прэзідэнта
краіны Аляксандра Лукашэнкі, і не зусім упэўнена расказвалі для такой вялікай
аўдыторыі першыя вершы. Пасля таго, як старшыня райвыканкама Васіль Агіевіч
разам з начальнікам раа Валянцінай Верас і кіраўніком абласнога ўпраўлення
адукацыі Міхаілам Ціханчуком перарэзалі чырвоную стужку, малышы разам са сваёй
настаўніцай Соф’яй Паўловіч першымі зайшлі ў школу.

Прыгожая і светлая, яна рада была прыняць не толькі
навасёлаў, але і гасцей. Ва ўсіх класах і кабінетах, сталовай, спартыўнай залі,
санвузлах пастаўлена новая мэбля і абсталяванне. Будзе ў вучняў і камп’ютарны
класс. Побач са школай размясціўся шыкоўны стадыён. Школьнікаў з Галага Бору
будзе падвозіць на заняткі новенькі аўтобус, падораны ад імя старшыні
аблвыканкама Канстанціна Сумара.

Якой будзе новая навучальная ўстанова па сваім змесце,
залежыць толькі ад навасёлаў. Яны цяпер гаспадары гэтага шыкоўнага збудавання.

Толькі паважаючы адзін аднаго, памятаючы аб сваім зямным
прызначэнні, аб тым, што веды патрэбны не толькі самому, але перш іншым людзям,
юныя грамадзяне стануць няхай невялічкай, але моцнай цаглінкай, з якой
складаецца трывалы падмурак нашай краіны.

 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть