Школьный дневник

Абыякавых не было!

Па традыцыі ў СШ №1 г. Лунінца прайшлі сустрэчы аднакласнікаў. У школу прыйшлі не толькі выпускнікі, якія адзначаюць юбілейныя даты заканчэння школы, але і вучні, якія скончылі школу год таму і больш. Усім аднолькава цікава было сустрэцца са сваімі таварышамі, даведацца, як склалася іх жыццё, успомніць дзяцінства.

1

Вечар прайшоў ва ўрачыстай абстаноўцы. З прывітальным словам выступіла дырэктар Галіна Грамыка, якая выказала словы падзякі гасцям, настаўнікам, ветэранам працы і тым, хто звязаў сваё жыццё са школай, расказала аб высокіх дасягненнях установы адукацыі. Выпускнікі з задавальненнем прайшлі па знаёмых калідорах, наведалі класныя кабінеты, пасядзелі за партай, пагутарылі з настаўнікамі, паглядзелі святочны канцэрт. Падрыхтаваная прэзентацыя перанесла прысутных у “школьныя гады цудоўныя, з сяброўствам, з кнігаю, з песняю”. Толькі сумленныя, добрыя, разумныя, інтэлігентныя людзі могуць, нягледзячы на неадкладныя справы, кожны год збірацца на такія сустрэчы.

Дзякуем усім гасцям, і асабліва выпускніку 1969 года Віктару Луду, які кожны год наведвае школу і праводзіць фотасесіі, а таксама выпускніцы 1994 года – Людміле Чумак, за відэа і падораную песню.

Лізавета ВАЛЫНЧЫЦ, старшыня школьнага парламента СШ №1 г. Лунінца.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть