КультураШкольный дневник

Білет

Пасляабедзеннае цяпло ў жніўні. Разагрэты асфальт ажно плавіцца пад гарачымі промнямі, кветкі зморана схіляюць галоўкі, ратуючыся ад спёкі.

У гарадскім аўтобусе – духата. Нехта імкнецца замест веера абмахвацца стосікам паперы, іншыя смакуюць марожанае і асвяжаючыя напіткі.

На чарговым прыпынку ў дзверы заходзіць бабулька і ўсе позіркі адначасова скіроў-ваюцца на яе. Вельмі нязвыкла выглядае адзенне. На нагах – зімовыя валёнкі, галаву ўкрывае вялікая цёплая хустка, на плечы накінуты і зашпілены на ўсе гузікі доўгі вязаны світэр. Але гаспадыня, здаецца, не адчувае на сабе залішняй вопраткі для 30-градуснага цяпла.

Хударлявая, невысокая, яна апускаецца на лаўку і пачынае корпацца ў кішэні, шукаючы грошы на білет. Рукі моцна калоцяцца, не даючы жанчыне магчымасці развязаць белую насовачку са зберажэннямі. Калі ж, нарэшце, пакуначак адкрываецца, на прыпол высыпаюцца 50-рублёвыя купюры. Налічыць трэба 3500 рублёў. Кандуктар бярэцца перакладваць паперкі, дапамагаючы бабулі. Але грошай, яўна, не хапае.

– А да якога прыпынку вы едзеце? – пытаецца яна ў пасажыркі. Кошт у аўтобусе аднолькавы і з-за такой цікаўнасці можна лёгка здагадацца, што кандуктар хацела наогул не прадаваць слабенькай жанчыне білет, калі б тая выходзіла на бліжэйшых прыпынках. Але гучыць назва канечнай.

Раптам юнак з суседняга сядзення перадае мне грошы: “Гэта для бабулі”. Працягваю патрэбную суму. Беручы паперкі ў худзенькую далонь, яна дакранаецца да маёй рукі. Пальцы такія халодныя, што нават скаланула ад трывогі за здароўе незнаёмкі. Стала зразумелым, чаму ў спякоту на ёй столькі вопраткі.

Ціхае “дзякуй” маладому чалавеку пачулася не толькі ад пасажыркі. І кандуктар шчыра прамовіла гэтыя словы. Яна кожны дзень прадае білеты сотням людзей, але такі выпадак, і яе не па-кінуў абыякавай.

Выходзячы на сваім прыпынку, у думках пажадала ўладальніцы цёплага світэра і валёнак моцнага здароўя. А ад учынку юнака жыла ў сэрцы радасць за нашу тактоўную моладзь, якая ўмее спачуваць і пад-трымліваць, пры неабходнасці, падзеліцца апошнім. Засталіся сімпатыя і павага да кандуктара, сэрца якой поўніцца чалавечнасцю. Чамусьці спякота больш не прыносіла нязручнасцей. Сонца не здавалася такім бязлітасным і не адчувалася паху расплаўленага асфальту.

 

Наступіў новы навучальны год. Празвінелі першыя званкі ў агульнаадукацыйных школах, гімназіях раёна. Пачаліся заняткі і ва ўстановах дадатковай адукацыі.

На святочнай лінейцы ў дзіцячай школе мастацтваў лепшым уручылі дыпломы і граматы. Выхаванцаў павіншавала завуч Алена Пятрэнка. З музычным прывітаннем выступіла Анжаліка Пахолак.

У Дварцы юныя таленты прыйшлі на свята 1 верасня. Прыемнай нечаканасцю для ўсіх былі тэлеграмы “паштальёна Печкіна” ў выкананні Ігара Канановіча. Не забылі павіншаваць сваіх дзетак і бацькі – ад іх імя выступіла Святлана Урбановіч. Ганаровае права даць першы званок прадаставілі вучаніцы першага класа Ганне Жыгар і выпускніцы Маі Соц.

Святлана КАСЦЮЧЭНКА, метадыст РАМЦ.

 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть