Школьный дневник

Чытайце – і радуйце мам!

Шмат уражанняў выклікала класная гадзіна ў Сінкевіцкай СШ, дзе вучні 9-11 класаў абмяркоўвалі шэраг маральных праблем сучаснасці.
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Надзея Уладзіміраўна Рудзько і настаўніца беларускай мовы і літаратуры Ларыса Мікалаеўна Пятровіч разам са старшакласнікамі – удзельнікамі праграмы – нагадалі класічныя творы прозы і паэзіі, дзе ўтрымліваюцца адказы на вечныя пытанні “кім быць” і “што рабіць”. Безумоўна, нельга было не закрануць і актуаліі дэмаграфічнай бяспекі, што агучваліся такімі пасланнем-прызнаннем дзіцяці, якое яшчэ не нара-дзілася, да сваёй матулі:
“Мілая мамачка! Няма ў мяне іншага жадання, чым сказаць, усімі сваімі паводзінамі паказаць, як я цябе люблю. І калі я нараджуся, першы мой крык будзе пра гэта. Я ведаю ўсе твае пачуцці, натхненні, думкі. Яны рэхам адгукаюцца ў маім маленькім сэрцы і набіраюць яшчэ большую сілу. Ты зараз думаеш, ці трэба я табе: розныя клопаты, праблемы, раннія маршчынкі і сівізна тваіх, цяпер такіх прыгожых валасоў… Каб жа ты толькі ведала, як я буду старацца, каб жыццё тваё было цікавым і прыгожым! Мамачка! Як ты будзеш радавацца і ганарыцца і маім першым крокам, і першым словам, і першымі выдатнымі адзнакамі… Уяві сабе, што будзе, калі я не нараджуся. Колькі цеплыні, дабрыні, радасці, любові ты не атрымаеш! І не будзе ў цябе таго самага родненькага чалавечка, з якім ты зможаш падзяліцца самым патаенным, які ў хвіліну няшчасця будзе з табою. Вядома, ты можаш сказаць, што для цябе такі блізкі чалавек – гэта муж ці сяброўка. Але ж згадзіся, толькі дзіця – часцінка цябе самой – толькі яно – такі чалавек, які ён і павінен быць. І таму толькі мы з табою зразумеем адно аднаго найлепей. Я ж так цябе люблю…”.
Даць жыццё чалавеку – гэта гуманна. Вучні дзяліліся сваімі думкамі і пачуццямі, якія ўзніклі пры гучанні гэтага маналогу. А настаўнікі выказвалі спадзяванні, што, калі іх выхаванцы стануць больш дарослымі і будуць планаваць свае сем’і, яны ўспомняць гэта прызнанне і зробяць пра-вільны выбар.
Вялікі ўплыў на фарміраванне асобы чалавека мае сям’я, тое акружэнне, тыя жыццёвыя прынцыпы, сярод якіх расце чалавек. Але гучалі і іншыя вершы. Папярэджанне паэтаў таму “выхаванню” некаторых бацькоў, якія настройваюць дзяцей на эгаізм, пазіцыю “мая хата збоку”, абыякавасць як да заганаў, так і праяўлення чуласці. Каб не дапусціць бяды, трэба часцей прыгадваць парады старэйшых. І яны занатаваны ва ўзорах нацыянальнай літаратуры:
“Успамінаецца дзяцінства, калі бабуля – чалавек далёкі ад педагогікі – вучыла нас жыць сярод людзей і прыроды. Помню, нарвалі мы з сястрой букет рамонкаў і цярэбім сцяблінкі ад лісточкаў. А бабуля паглядзела на наш занятак і сказала: “Навошта кветкі мучыце? Ім жа балюча!” – і гэтыя словы запалі ў душу”.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть