Школьный дневник

Душы непаўторны подых

школа искуствпакідаюць на сваіх карцінах выхаванцы мастацкага аддзялення дзіцячай школы мастацтваў. Наперадзе ў калектыву – юбілей. 10 год таму тут упершыню прынялі хлопчыкаў і дзяўчынак, каб навучыць іх чароўнаму свету фарбаў і палатна.

Кажуць, майстэрня – асаблівы свет. Калі вы зазірнеце ў будынак гэтага аддзялення, то зразумееце, што трапілі ў казку, дзе гаспадарыць сама Прыгажосць. Ні дарослыя, ні дзеткі нават не заўважаюць таго моманту, калі нараджаецца цуд – самы сапраўдны, бо творы могуць моўчкі расказаць пра многае.
– Сёння ў нас вучацца больш як 120 вучняў, – расказвае в.а. загадчыцы На-дзея Верамеева. – Гэта нямала, улічваючы, што раней настаўнікі хадзілі па школах, расказваючы пра заняткі. Пачыналі справу Вольга Рэшатко і Валянціна Трухановіч. Потым да іх далучыліся Аксана Куліковіч, Наталля Кацуба (зараз яна знаходзіцца ў водпуску па догляду за малышом), Сяргей Скіба, Алена Стасюк. Папулярнасць нашага аддзялення расце штогод. Дзеткі прыходзяць зацікаўленыя і таленавітыя. Больш таго, многія выхаванцы жывуць у іншых населеных пунктах раёна, але іх не палохае адлегласць, і яны рэгулярна прыязджаюць некалькі разоў на ты-дзень. Настаўнікі перадаюць веды па малюнку, жывапісу, кампазіцыі і гісторыі мастацтваў. Работы нашых вучняў спаборнічаюць у шматлікіх конкурсах і выставах
(шмат захапляючых водгукаў  ва ўдзельнікаў фестывалю “Лунінская восень-2013” пакінула экспазіцыя ў кінатэатры “Кастрычнік” – Н.П.).
Мы ганарымся сваімі выпускнікамі – іх у нас прыкладна 140 чалавек. Многім выяўленчае мастацтва спатрэбілася ў далейшым жыцці. Радуемся за поспехі будучых дызайнераў, архітэктараў, мадэльераў адзення. Заўсёды цёплым словам узгадваем Алену Шульган, Марыю Качура, Надзею Аляксеенка, Рамана Вераса, Наталлю Ільючык, Станіслава Баўкуновіча, Мікалая Антончыка. Мікалай, дарэчы, удзельнічаў у міжнародным конкурсе жывапісу і графікі “На сваёй зямлі”. З 7900 работ яго “Жыровіцкі манастыр” заваяваў другое месца! Выпускнікі не забываюць і нас, па магчымасці наведваюць, прывозяць свае работы ў падарунак.
Увогуле, у кожным патоку ёсць свае “зорачкі”. Некаторыя могуць пахваліцца персанальнымі выставамі. Літаральна на днях у сярэдняй школе №3 г. Лунінца паявяцца работы Марыі Кіпцэвіч. Вялікія перспектывы чакаюць Марыю Адамец, Вікторыю Кошаль, Кацярыну Панасюк, Алёну Наварыч, Васіля Хілюка, Дзмітрыя Кавалевіча, Анастасію Гусціновіч, Дар’ю Рудамінскую, Анастасію Нагорную, Арыну Ясюкайц, Ганну Андрэйкавец, Антаніну Раковіч, Лізавету Крышталь, Кацярыну Ярмашук, Ірыну Грушэўскую, Алену Жаўнерык і іншых.
Мяркуючы па гутарках з настаўнікамі і вучнямі, засталася ўпэўненай, што ў мастацкім аддзяленні працуе дружная сям’я, дзе кожнаму камфортна і спакойна, а любыя складанасці забываюцца, калі справа даходзіць да палатна, пэндзліка і фарбаў. У той момант верыш, што жыццё – гэта не чорна-белыя палосы, а яркая і насычаная вясёлка!

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть