Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага
Школьный дневник

Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага

историки

Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага стала тэмай ХІ раённага турніру юных знаўцаў мінулага, які прайшоў у мінулую суботу ў СШ №2 г. Лунінца. Яго ўдзельнікаў вітала метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Вольга Скрыпель.

Пазмагацца ў разумовым спаборніцтве са-браліся 8 каманд, якія выдатна прадэманстравалі веды ў адборачных турах. Выступленні лепшых гісторыкаў ацэньвала журы на чале з дырэктарам раённага краязнаўчага музея Наталляй Благадзёравай. Турнір складаўся з некалькіх этапаў. Па-рознаму хлопчыкі і дзяўчынкі справіліся з тэставым заданнем па слайдах. Зрэшты, гістарычная задача таксама камусьці аказалася не па зубах, а хтосьці хутка знайшоў яе правільнае рашэнне. Самым уражваючым стаў конкурс аратарскага майстэрства. Судзейская калегія ўважліва сачыла за рэгламентам і зместам выступленняў, артыстызмам, знешняй атрыбутыкай касцюмаў, іх адпаведнасці персанажам і эпохе. Прыемна, што многія вучні расказвалі пра сваіх герояў на беларускай мове, у прозе і паэзіі, і нават цэлую тэатралізаваную мініяцюру падрыхтавалі. Пэўнага азарту надала магчымасць здагадацца, каго ж прадставілі педагогам і равеснікам. У іх у гасцях “пабывалі” княгіня Слуцкая, Францыск Скарына, князі Альгерд і Вітаўт, іншыя славутыя дзеячы таго часу.

Па выніках трох раўндаў сертыфікаты ўдзельнікаў атрымалі вучні школ: мікашэвіцкіх – №1 і гімназіі імя Уладзіслава Нядзведскага, Вялуцкай, Вулькаўскай 2 і Багданаўскай. Дарэчы, каманды першай і апошняй навучальных устаноў адзначылі падарункамі ад краязнаўчага музея, Дыпломам і спецыяльным прызам ад раённай газеты “Лунінецкія навіны”.

Завяршыўся турнір інтэлектуальнай гульнёй. Фіналістаў раздзяляла ўсяго некалькі балаў. Заслужаную перамогу святкавалі гімназісты з райцэнтра. Другое месца занялі гаспадары, трэцяе – прадстаўнікі Лахвенскай яслі-сад-СШ. Пераможцам і прызёрам уручылі дыпломы і падарункі ад аддзелаў райвыканкама: адукацыі, спорту і турызму, ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть