Школьный дневник

… І цікавых адкрыццяў!

пионерыСвяточнай лінейкай адзначылі ў Мікашэвічах Дзень піянерскага сяброўства. У мерапрыемстве, якое адбылося на плошчы Каржа, прынялі ўдзел вучні Сінкевіцкай і трох гарадскіх школ.

Ганаровае права ўнесці Дзяржаўны Сцяг атрымаў вучань СШ №1 Уладзіслаў Шамядзюк. Пасля ўскладання кветак да падножжа помніка салдату-вызваліцелю, дзяўчынак і хлапчукоў вітала метадыст філіяла Цэнтра дзіцячай творчасці Жанна Рыбчынская. Да яе выступлення далучыліся юныя артысты ўстановы адукацыі: некалькі канцэртных нумароў у іх выкананні дадалі святочнасці ў пануючы настрой. Невычэрпнай энергіі і запалу, адданых сяброў і цікавых адкрыццяў пажадалі аднагодкам старшыня адной з гарадскіх школьных дружын Яна Пракаповіч і іншыя дзеці. Кранаюча і пранікнёна гучалі словы клятвы, якую далі ў гэты дзень некалькі дзясяткаў школьнікаў. А потым старэйшыя таварышы павязалі ім гальштукі.
Пасля завяршэння лінейкі ўдзельнікі і госці мерапрыемства яшчэ доўга не разыходзіліся, віншуючы новых піянераў з важнай падзеяй у жыцці і робячы памятныя фотаздымкі.
НА ЗДЫМКУ: вучні СШ №1 Станіслаў ФЯСЕНКА, Уладзіслаў ШАМЯДЗЮК і Яна ПРАКАПОВІЧ.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть