Школьный дневник

Ім уладарыць на сяле

валадарыыЯкой павінна быць вясковая сям’я? Пытанне хвалюе многіх, і мабыць таму сталі такімі папулярнымі ў апошні час паўжартоўныя конкурсы, дзе маладыя жыхары вёсак і аграгарадкоў дэманструюць свае здольнасці і ўменне. Самы значны з іх – “Уладар сяла”, які праходзіў на раённых і абласных дажынках. У Пінску Лунінеччыну прадстаўлялі пераможцы мясцовага этапа конкурсу – сям’я Вадзіма Соца і Марыі Яраховіч з дачушкай Вікторыяй. Тут яны крышачку не дасягнулі да прызавога
месца, але атрымалі прыемныя эмоцыі, і ў сэрцах надоўга застануцца цудоўныя ўспаміны.
Жывуць у Вульцы 2.
Гаспадар ужо сем год працуе трактарыстам у СВК “Вулькаўскі світанак”. Якіх толькі абавязкаў не даручалі маладому працаўніку за гэты час, тым больш, што прыйшоў юнак з “Міжлескага”, ужо маючы невялікі вопыт работы. З вясны яго трактар з вялікімі плугамі перакройвае глебу на роўныя лустачкі, робячы першыя крокі да новага ўраджаю. Наступным этапам становіцца догляд за пасеянымі культурамі, а ў час уборкі збожжавых трактарыст шчыруе на прэсаванні саломы. Нягле-дзячы на тое, што ўвесь дзень ён праводзіць на полі, стараецца як мага больш увагі ўдзяліць сваім дзяўчатам, якія чакаюць дома.
Марыя Рыгораўна – настаўніца геаграфіі і працоўнага навучання ў мясцовай школе, завочна атрымлівае вышэйшую адукацыю ў універсітэце. Маладая жанчына любіць сваю работу, імкнецца даць вучням патрэбныя веды ў такой форме, каб яны былі лёгкімі і зразумелымі. Будучы класным кіраўніком у 7 класе, дапамагае падлеткам спасцігаць неабходныя ўрокі выхавання.
Вікторыя – шасцікласніца. Дзяўчынка цікавіцца гісто-рыяй і матэматыкай, не пакідае без увагі фізкультуру.
Самы любімы адпачынак для іх – сабрацца разам і адзначаць дні нараджэння ці вялікія святы пад пах шашлыкоў на ўлонні прыроды. А дома гаспадароў чакае ўсеагульны любімец – кот Барс.
У лёсах Марыі і Вадзіма не ўсё было проста. У мінулым давялося прайсці праз цяжкасці і страты, якія пакінулі свой адбітак у душы. Але зараз маладая сям’я імкнецца глядзець наперад, захаваўшы ў сэрцах павагу да тых людзей, якія сустракаліся на жыццёвай дарозе.
Дом на ўскрайку вёскі ўпісваецца ў агульную панараму пабудоў на вуліцы. Аднолькавыя па праекту, яны адрозніваюцца паміж сабой побытам сваіх насельнікаў. Гэта смелыя позіркі ў заўтрашні дзень маладых гаспадароў, светлыя мары дзяўчынкі, якая хутка сустрэне першую вясну свайго юнацтва. Уладарамі сяла стано-віцца моладзь, якая ўмее вярнуцца да вытокаў, каб несці ў будучыню набыткі старэйшых пакаленняў.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть