Школьный дневник

Імі ганарыцца школа

У Брэсцкім музычным каледжы прайшоў першы абласны конкурс юных выканаўцаў на баяне і акардэоне.
Ад Лунінецкай ДШМ выступілі Багдан Пе-
лянюк і Максім Рудовіч (настаўніца Алена Колб), Дзмітрый Шэўчык і Кірыл Насковіч (настаўнік Мікалай Корчык), Анастасія Калянковіч (настаўніца Таццяна Гнедзька) і Уладзіслаў Шабан (вучань Сяргея Дземенчука).
Кожны ўдзельнік павінен быў выканаць два рознахарактарныя творы. Дзяцей захапіла пануючая атмасфера, яны імкнуліся да перамогі, і за свае старанні атрымалі адпаведныя ўзнагароды.
У старэйшай групе сярод 43 музыкантаў дыпломы 3-яй ступені атрымалі Анастасія Калянковіч і Уладзіслаў Шабан. Іх выступленне было вельмі яркім і пра-нікнёным. Грамату за выдатнае выкананне праграмы сярод 32 удзельнікаў малодшай групы атрымаў наш юны Дзмітрый Шэўчык.
Наперадзе – 1 Міжнародны конкурс выканаўцаў на музычных інструментах “Палескі агеньчык”, які пройдзе ў Драгічыне з 29 мая па 1 чэрвеня 2014 года. Членамі журы там будуць вядомыя музыканты, што стане дадатковым стымулам для юных удзельнікаў, якім шчыра жадаем упэўненасці і перамогі.
Яшчэ ад імя настаўнікаў, вучняў і іх бацькоў выказваем удзячнасць начальніку аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Анатолю Захаркевічу за прадастаўлены для паездкі транспарт.
Таццяна ГНЕДЗЬКА, настаўніца ДШМ.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть