Школьный дневник

“Кніга – лепшы суразмоўца…”

Так называўся тэматычны Тыдзень, які прайшоў у нашай школе.
Шчырым вітаннем яго адкрыла бібліятэкар Людміла Гоза, а танцавальны калектыў “Эрыс” на чале з мастацкім кіраўніком Сінкевіцкага СДК Нінай Кіслюк выступіў з уражваючым флэшмобам. З ахвотай усе ўдзельнікі прагледзелі слайд-шоу. У Дзень гумару адбылася акцыя “Падарунак ад Рыгора Остэра”. Яго жартоўныя шкодныя парады ў выглядзе запісак атрымаў кожны наведваль- нік бібліятэкі. Пасля ўрокаў 7-класнікаў паклікала віктарына “Смяёмся, спаборнічаем, адпачываем”. Не менш цікавую праграму падрыхтавалі для першаклашак. Да іх з тэатралізаванай пастаноўкай завіталі незвычайныя героі: Каралева Кніга (яе ролю ўдала выканала Карына Шкут), Баба Яга (Анастасія Рудзько) і Літарынка (Дар’я Савіцкая). Дзяўчаты падарылі хлопчыкам і дзяўчынкам закладкі і памяткі “Беражыце кнігу”. Запомніўся конкурс на лагічнае мысленне. У казачнае падарожжа па краіне Чыталіі запрасілі скамарохі (Ангеліна Клеўжыц і Бажэна Літвіновіч), а таксама Чырвоны Капялюшык (Вераніка Капліч). Салодкімі прызамі ўзнагароджваліся правільныя адказы на загадкі, якімі старалася заблытаць дзетак Лухта (Анастасія Гопта). Ад злых чар удалося вызваліць сімвал мудрасці – Саву (Алеся Прышчык) і тры законы (Паліна Кунцэвіч, Серафіма Клеўжыц, Валянціна Гопта).
На ўрачыстай лінейцы настаўнікі падвялі вынікі, заахвоцілі Граматамі і Падзякамі актыўных вучняў.
Ганна РУДЗЬКО,
вучаніца 9 “Б” класа Сінкевіцкай СШ.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть