Школьный дневник

Лепшая ёлка

будзе выбрана ў СШ №1 г. Лунінца.

Над стварэннем аднаго з галоўных атрыбутаў навагодніх святаў працавалі навучэнцы з 2 па 11 класы, а таксама настаўнікі і нават бацькі. Усім хацелася праявіць крэатыўнасць і зрабіць такую лясную прыгажуню, якая б заваявала першае месца.

Калі ўсе вырабы выставілі ў холе школы, тут з’явіўся непаўторны, арыгінальны “лес”, створаны з пластыку, газет, паперы, бліскучага «дожджыку», шышак, жалезных прутоў, цукерак, якія, дарэчы, многія ласуны паспелі паспытаць. Цяпер кожны ведае, дзе можна зрабіць навагоднія сэлфі на пераменках ці пасля заняткаў!

Аўтараў самых незвычайных работ узнагародзіць Дыпломамі  Дзядуля Мароз падчас ранішнікаў і святочнай дыскатэкі, але ўжо зараз зразумела, што яму будзе складана вызначыць лепшых сярод мноства незвычайных вырабаў.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть