Школьный дневник

Маленства шчаслівая краіна

деньдетейПабываць у ёй змаглі ўдзельнікі свята, прымеркаванага да Міжнароднага дня абароны дзяцей. Малышы, іх матулі і бабулі, вучні гарадскіх школ, настаўнікі, выхаванцы сацыяльна-педагагічнага цэнтра, валанцёры Чырвонага Крыжа сабраліся на плошчы Леніна ў райцэнтры.
Песні, танцы, усмешкі, жартоўныя вершы весялілі дзетвару і вярталі дарослых у далёкае маленства. Якая ж цудоўная і бесклапотная пара ў жыцці! Пасля шчырага віншавання вядучай Святланы Філонік хлопчыкі і дзяўчынкі разышліся ў розныя куткі па інтарэсах. Шмат прыхільнікаў сабралі гульня “Краіна Дзетварандзія”, спартландыя “Пабягушкі-паскакушкі”, конкурс малюнкаў “Лета. Радасць. Дзяцінства”, забаўляльная праграма “Казка, казка, казачка”, пазнавальная віктарына “Сябар з кніжнай паліцы”. Іх прызёрамі сталі Андрэй Гопта, Даніла Бушыла, Саша Брэзін, Віка Воцінцава, Андрэй Кузьміч, Лера Рамановіч, Вера Хлуд, Каця Крыльчук, Наташа Злотава, Аліна Несцяровіч, Надзя Аляшкевіч, Аліна Чыжык, Віялета Семянюк, Каця Зелянко, Даша Трухнова, Даша Харытановіч, Аліна Крагель, Даша і Аліна Вярэніч, іншыя хлопчыкі і дзяўчынкі. У спартыўнай барацьбе перамагла каманда СШ №4 г. Лунінца.
Падарункі для іх падрыхтавалі член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Таццяна Удавенка, калектыў аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, а таксама раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Дарэчы, у валанцёраў атрымаўся вельмі прыгожы рамонак з дзіцячых жаданняў “Лета-2014”.
Цікава аздобілі праграму таленавітыя выхаванцы ЦДТ – ансамблі “Залатое птушаня”, “Фолькмадэрн”, “Мірыданс” і “Божыя кароўкі”. Гучнымі апладысментамі аддзячвалі гледачы і асобных салістаў. Завяршылася свята вялікім дружным карагодам.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть