«Может собственных Ньютонов и быстрых разумом Платонов» зямля Залесся нараджаць!
Школьный дневник

«Может собственных Ньютонов и быстрых разумом Платонов» зямля Залесся нараджаць!

залесьеЗагаловак падказаў дыялог з гасцямі Трэціх гісторыка-філалагічных чытанняў памяці педагога, гісторыка, перакладчыка Мікалая Анцукевіча (1892-1971), якія праведзены ў ліцэі. Калі сказалі, што на завяршэнні сустрэчы “едзем у горад”, яны здзівіліся:
– А мы дзе?
– На Залессі! – дружна адказалі ліцэісты.
І нагадалі, што гэта частка Лунінца ў пачатку ХХ стагоддзя была інтэлектуальным і культурным цэнтрам паселішча, дзякуючы рускай рэальнай гімназіі. Менавіта тут М.П. Анцукевіч зрабіў пераклад “Слова аб палку Ігаравым”, што занатавана ў энцыклапедыях Беларусі, Літвы (з Лунінца выкладчык пераехаў у Вільню), Расіі (у Яраслаўлі дзейнічае музей славутага помніка літаратуры). Гэтыя факты гучалі ў выступленні 10-класніцы Дар’і Бярозка – прэзідэнта навуковага таварыства вучняў “Зямляне”. Адзначым, што прэзентацыю па тэме, якая трэці год вызначае галоўны напрамак чытанняў, падрыхтаваў выпускнік-2013 Дзяніс Паўловіч.
Гісторыя
Летам адзначым 100-годдзе пачатку Першай сусветнай вайны. З даследаваннем аб лунінецкіх яе старонках пазнаёміў 11-класнік Стас Ванюк. Асабліва прыцягнула прэзентацыя аб Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандуючага ў 1915 годзе, размешчанай у Баранавічах, – з ёй выступіў протадыякан храма Пакрова Багародзіцы суседняга горада Андрэй Гарбуноў. Аб шэрагу сведчанняў мінулага, што знаходзіць 52-гі асобны спецыялізаваны пошукавы батальён Міністэрства абароны, паведаміў ваенны археолаг Андрэй Каркотка (Заслонава Віцебскай вобласці).
– Госці ўразілі не толькі надзвычай разнастайнай інфармацыяй, – падзялілася ўражаннямі настаўнік гісторыі Аксана Арашкевіч. – Важным прафарыентацыйным момантам для ліцэістаў стала паведамленне аб высакароднай справе сучаснікаў – салдат тэрміновай службы, якія займаюцца пошукавымі работамі.
Філалогія
Чытанні працягнуліся ў Міжнародны дзень роднай мовы.
Захапленне выклікала даследаванне 11-класніка Ільі Чумака (кіраўнік С.І. Гапко), які працу аб нямецкіх фразеалагічных адзінках абараніў па-беларуску! Упэўнена валодаючы навуковай тэрміналогіяй, артыстычна выступіў вучань 11-га класа Данііл Стасюк (на здымку – разам з Сяргеем Трахімёнкам), вывады якога аб уплыве мабільнай сувязі на менталітэт сучаснай моладзі прымушаюць задумацца і дарослых. Мясцовыя дыялекты “лабэцкімі” байкамі Настассі Якавец прадставілі 11-класнік СШ №4 Уладзімір Каховіч і старшыня раённага савета ветэранаў педагагічнай працы Наталля Казанкова. Даследаваннем палескіх гаворак у 1920-ыя займаўся і М.П. Анцукевіч, з запісамі вясельных абрадаў якога пазнаёміла настаўніца ліцэя Валянціна Казун. Успаміны аб перыядзе Першай сусветнай, занатаваныя царскай стэнаграфіяй, з дапамогай спецыялістаў нядаўна ўдалося расшыфраваць унуку вучонага – Мікалаю Анцукевічу (Вільнюс, Літва). Яго пра-дзед у свой час служыў у Крыжаўзвіжанскай царкве. Цяперашні дыякан храма Васілій Мартынаў паведаміў аб Дні праваслаўнай кнігі, што адзначаецца 14 сакавіка.
Ваенную тэму перыядаў Вялікай Айчыннай і “афганскіх” баявых дзеянняў у сваёй творчасці закранае Сяргей Трахімёнак (Мінск), член Саюзаў пісьменнікаў Беларусі і Расіі. Доктар юрыдычных навук, прафесар, выкладчык Інстытута нацыянальнай бяспекі ўручыў свае новыя кнігі з аўтографамі пераможцам і прызёрам абласнога конкурсу “З навукай – у будучыню”. Акрамя вышэй названых ліцэістаў, былі ўзнагароджаны таксама 11-класнікі Міхаіл Міралюбаў і Крысціна Неўдах, 10-класнік Уладзіслаў Барысевіч.
Дырэктар Аляксандр Грушэўскі заклікаў да аднаўлення роднай мовы ў адукацыйным асяроддзі і пажадаў вучням поспеху на рэспубліканскім этапе навуковых вы-прабаванняў. Своеасаблівым благаславеннем сустрэч стаў удзел у чытаннях настаяцеляў храмаў: іконы Багародзі-цы “Взыскание погибших” г. Лунінца – Сергія Крышталя і Спаса-Прэабражэнскага в. Язвінкі – Сергія Чыжа.
Перспектывы
Працягам чытанняў можна назваць наведванне горада Ельска, дзе нарадзіўся М.П. Анцукевіч.
Дамовіліся аб працягу стасункаў паміж педагогамі і вучнямі малых гарадоў Брэстчыны і Гомельшчыны.

 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть