Школьный дневник

“Мы – дзеці прыроды”

У нашай школе адбыўся тыдзень біялогіі.
Панядзелак адкрыўся кароткім анонсам. У аўторак вучні 6-8 класаў змагаліся ў конкурсе мікра-біёлагаў. У сераду для прадстаўнікоў 7-8 класаў правялі цікавую гульню-віктарыну “У свеце жывёл”. А ў чацвер усе вучні змаглі наблізіцца да жывой прыроды: пакарміць птушак і паназіраць за іх паводзінамі. Акрамя таго, школьнікі малявалі плакаты з цікавымі фактамі пра расліны, жывёл і чалавека, звярталі ўвагу на экалогію, удзельнічалі ў конкурсе чытальнікаў.
У пятніцу тыдзень біялогіі, які праводзіла наша настаўніца Іна Іванаўна Бандарэц, завяршыўся. Пераможцы і найбольш актыўныя ўдзельнікі атрымалі заслужаныя ўзнагароды. А мы рыхтуемся да новых цікавых мерапрыемстваў.
Ангеліна ЗІНОВІК, вучаніца Лунінскай СШ.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть