Над Белым возерам цудоўнае надвор’е
КультураШкольный дневник

Над Белым возерам цудоўнае надвор’е

Спутник 02

Праўда, раніца наступнага дня пастаралася пахіснуць гэтую ўпэўненасць, закрыўшы сонейка шчодрымі на дождж хмарамі. Але ж святло ад цёплага дотыку дзяцінства ў душы засталося надоўга.

Стацыянарны аздараўленчы лагер “Спадарожнік” сустрэў вясёлай гаманой: збіраючыся на поўднік, дзетвара (а зараз там набіраюцца моцы больш як 80 юных жыхароў Лунінеччыны) бавіла час на спартыўных пляцоўках. Іх начынне абнаўляецца пастаянна. Як расказаў дырэктар лагера Аляксандр Клімчук, шмат удалося зрабіць за сродкі, заробленыя на красавіцкім суботніку. Днямі адкрылі невялікі спартыўны “гарадок” з горкай, лесвічкамі і турнікамі для малышні. Калі ўлічыць, што больш як тры дзясяткі адпачываючых – хлопчыкі і дзяўчынкі ва ўзросце ад 6 да 10 год, навінка будзе вельмі дарэчы.

Ёсць чым заняцца ў вольную хвіліну і старэйшым дзецям. Выхавальнікі, якіх у “Спадарожніку” 14 (у асноўным гэта – студэнты Мазырскага ўніверсітэта і навучэнцы Пінскага педкаледжа), багатыя на творчую выдумку. Падчас нашага наведвання змена рыхтавалася да конкурсу ўбораў з падручных матэрыялаў. Захоплена паназіралі, як дзяўчаты майстравалі сукенку з газет. А яшчэ выхаванцы расказалі, што кормяць смачна, паветра – чысцюткае, а сумаваць тут проста няма калі. Адзінае, што засмучае – часовае пахаладанне і забарона купання. Адчуць асалоду гаючай вады Белага возера змаглі  пакуль  аднойчы. На шчасце, змена толькі пачалася, а з выхадных сіноптыкі абяцаюць пацяпленне.

Спутник 04 Спутник 03 Спутник 01

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть