Школьный дневник

Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны святочныя мерапрыемствы прайшлі ў Мікашэвіцкай гімназіі імя У.І. Нядзведскага

Класны кіраўнік 2 класа Алена Вашкевіч правяла для выхаванцаў конкурсна-гульнявую праграму “Два караблі”, падчас якой хлопчыкі і дзяўчынкі адправіліся ў імправізаванае падарожжа. Навучэнцы з задавальненнем прымяралі на сябе ролі капітана, штурмана, механіка, радыста, кока, суднавага ўрача.

Другакласніцы віншуюць хлопчыкаў

Вучні 5-8 класаў прынялі ўдзел у традыцыйным штогадовым конкурсе чытальнікаў “Радок, абарваны куляй”, які арганізавала класны кіраўнік 6 класа Аліна Кузьміна. У ім змагаліся 12 вучняў, якія прадэманстравалі выразнасць і эмацыйнасць. У тройку прызёраў увайшлі 7-класнікі Анатоль Каховіч, Софія Пернач і Ганна Сулкоўская.

Удзельнікі конкурса чытальнікаў
Переможца конкурса чытальнікаў Анатоль Каховіч

Ваенна-патрыятычны конкурс “Адзін дзень у арміі” для сваіх выхаванцаў падрыхтавала класны кіраўнік 9 класа Таццяна Грэбень. Іх чакалі такія заданні, як “Зарадка”, “Прывядзі сябе ў парадак”, “Салдацкія песні” (конкурс караоке), “Нарад у сталовай” (спаборніцтва па чыстцы бульбы), “Прышыванне гузіка”, “Танцавальны” (вальс), віктарына “Што ты ведаеш аб нашай арміі?”.

Конкурс “Нарад у сталовай”. Бульбу абіраюць Даніла Тугумаў і Ілья Каховіч

Ірына ШЭЎЧЫК, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Мікашэвіцкай гімназіі імя У.І. Нядзведскага.

 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть