Настаўніцкая восень
КультураШкольный дневник

Настаўніцкая восень

simonova

Цёплай ад увагі блізкіх і багатай на святы выдалася сёлетняя восень для лунінчанкі Любові СІМАНАВАЙ. 25 верасня яна адзначыла 90-годдзе з дня нараджэння. Заўтра ёй пажадаюць здароўя і дабрабыту ў Дзень пажылых людзей. А ў першую нядзелю кастрычніка прыме віншаванні з Днём настаўніка, бо гэтай прафесіі доўгажыхарка аддала ўсё сваё жыццё.

Дагэтуль яе, былога гісторыка СШ №2 г. Лунінца і Выдатніка народнай асветы БССР, памятаюць многія вучні. Педагогіцы прысвяцілі сябе і нашчадкі. Інфарматыку выкладала дачка Людміла, якая жыве ў Маскве. Біялогію і хімію вядзе сын Андрэй у Дубаўцы і Лобчы. Такім жа прадметам навучае юных гімназістаў у райцэнтры нявестка Галіна.

Нягледзячы на паважаны ўзрост, Любоў Іосіфаўна і цяпер любіць чытаць, захапляецца класічнай музыкай. Шчырыя пажаданні дораць юбілярцы таксама дачка Наталля, унучка Наталля і праўнук Максім.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть