Школьный дневник

Настаўніка жывое слова

сш №2_01Настаўніка жывое слова заўсёды будзе самым актуальным у працэсе выхавання і навучання дзяцей. У гэтым перакананы дырэктар СШ №2 г. Лунінца Мікалай ГАРАДКАВЕЦ. Узначальваемы ім педагагічны калектыў і самая вялікая ў рэгіёне вучнёўская сям’я рыхтуюцца ўрачыста адзначыць 70-гадовы юбілей школы. Паважаная дата стала цудоўнай нагодай для нашай сустрэчы.

—    Мікалай Яфімавіч, вы прызначаны на пасаду кіраўніка з новага навучальнага года. Раскажыце, калі ласка, крыху пра сябе.

директор сш №2—    На ніве адукацыі працую з 1994 года. Гісторык па спецыяльнасці: завочна закончыў Брэсцкі педагагічны ўніверсітэт. Працаваў у Галым Бары, затым у Дварэцкай СШ загадваў вучэбнай работай. 22 верасня 2014-га ўзначаліў калектыў. Вядома, тут у некалькі разоў узрасла адказнасць, у тым ліку за матэрыяльную базу ўстановы. На сённяшні дзень заняткі ў школе наведваюць 1107 хлопчыкаў і дзяўчынак, якіх навучаюць 106 педагогаў. Традыцыі ўзаемаразумення і дапамогі, закладзеныя папярэднікамі, не парушаюцца і зараз. Быць у курсе ўсіх падзей дапамагаюць намеснікі: па вучэбнай рабоце — Таццяна Харытановіч, Ганна Назаранка і Наталля Бойка, выхаваўчай — Людміла Якуш, гаспадарчай — Наталля Лабачэўская. Увогуле, гатовы пералічыць імёны ўсіх педагогаў, асабліва вопытных, чый стаж вылічваецца дзесяцігоддзямі. Наш калектыў працаздольны, гатовы паставіць высокую планку і мэтанакіравана ісці да прафесійных вышынь.

—    На старонках “ЛН” паведамлялі ўжо аб значным поспеху вашых вучняў — прызёраў рэспубліканскай алімпіяды па інфарматыцы. А з якімі яшчэ дасягненнямі сустракаеце юбілей?

—    Вельмі прыемна, што з года ў год школа пацвярджае, так бы мовіць, важны статус у алімпіядным руху. Безумоўна, стараемся, каб гэта датычыла не толькі колькасці, але і якасці дыпломаў. Выдатныя веды сёлета прадэманстравалі Андрэй Некрашэвіч і Максім Мелехавец (адпаведна 8“В”і 10 “Б” класы, інфарматыка і матэматыка), Кірыл Гулін (9 “В”, інфарматыка), Уладзіслаў Якубовіч (6 “Г”, гісторыя і інфарматыка), Вікторыя Чарнавокая (9 “А”, матэматыка, руская мова), Таццяна Ягорава (9 “Б”, фізіка), Уладзіслаў Вячорка (10 “В”, геаграфія), Аляксандр Каховіч (10 “Б”, фізіка і руская мова), Ірына Філіновіч (10 “Б”, нямецкая і беларуская мовы), Ангеліна Зосіч (9 “Г”, біялогія), Святаслаў Чыжык і Вераніка Ляпко (7 “В”, танцавальныя турніры рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў), Анастасія Бярозка (10 “Б”, фестывалі вакальнай творчасці), Кірыл Савіч (9 “В”, алімпіяда Нядзельных школ Пінскай Епархіі), Міхаіл Вішнявецкі, Дзяніс Дырда, Аляксандр Сідаровіч і Кацярына Ліпская (адпаведна 9 “Д”, 8 “Б” і 7 “В”, усе — лёгкая атлетыка). І гэта, нягледзячы на той факт, што летась школа развіталася з 70 вучнямі, якія працягнулі вучобу ў гімназіі г. Лунінца.

Вядома, поспех дзяцей быў бы немагчымы без удзелу таленавітых, адданых сваёй справе настаўнікаў —  Таццяны Верас, Наталлі Дуньчык, Івана Трэгубава, Людмілы Якуш, Іны Койка, Ігара Грабяжова, Ірыны Халімон, Генадзя Неўдаха, Ніны Якубовіч, Надзеі Вярэніч, Наталлі Харытановіч, Алены Канапацкай і іншых. Ведаеце, не адмаўляючы сучасныя дасягненні навукова-тэхнічнага прагрэсу, выкарыстанне якіх спрыяе шматграннаму развіццю асобы, жывое слова настаўніка, яго прыклад заўсёды будуць самым важкім укладам у будучае нашых дзяцей. Галоўнае патрабаванне да педагога сучаснасці — уменне правільна зрэагаваць на любую сітуацыю. Асабіста мяне радуе, што нашы выкладчыкі — з ліку менавіта такіх.

—    Што сёння турбуе вас, як дырэктара?

—    Праблем хапае, але так не хочацца гаварыць пра іх у свята. Адзінае, на што звярну ўвагу, — узровень выхавання цяперашняга пакалення. Але веру, што агульнымі намаганнямі — школы, сям’і — здолеем падрыхтаваць годную змену, для якой галоўнымі ў жыцці застануцца спрадвечныя каштоўнасці — дабрыня, міласэрнасць і чуласць.

Наталля ПАЎЛЮКЕВІЧ

IMG_3091
Завітаўшы на ўрок інфарматыкі да Івана ТРЭГУБАВА, усё падалося звычайным: падручнікі, камп’ютары, задачы… І толькі зацікаўленыя позіркі вучняў выдалі неабыякавы падыход настаўніка а выкладання прадмета. Інакш — не гучала б імя таленавітага, адданага ваёй справе педагога на шматлікіх разумовых спаборніцтвах. Чарговыя алімпіяднікі Максім МЕЛЕХАВЕЦ (10 “Б” клас) Андрэй НЕКРАШЭВІЧ (8 “В”).
сш №2_05
Адзначаць 70-гадовы юбілей роднаў «альмаматэр» для настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Наталлі ХАРЫТАНОВІЧ, прыемна ўдвая: у дарослае жыццё пайшла з гэтага школьнага двара, а сёлета будзе прымаць віншаванні з 20-годдзем педагагічнай зейнасці.
погребенный
Не ведаюць яго, бадай, самыя недасведчаныя. Георгій ПАГРАБЕННЫ — з кагорты педагогаў-ветэранаў, у свой час больш як 11 год узначальваў калектыў школы, а сёння выкладае інфарматыку.
сш №2_04
Вучням-старшакласнікам можна толькі па-добраму пазайздросціць — настолькі сучасна і функцыянальна выглядае кабінет фізікі! Гаспадар краіны дакладнай навукі — Генадзь НЕЎДАХ. Педагог з больш чым 20-гадовым вопытам задаволены, што колькасць выхаванцаў, якія сапраўды хочуць ведаць і разумець фізіку, нашмат пераўзыходзіць астатніх…
сш №2_02
Вучаніца 9 “Г” класа Ангеліна ЗОСІЧ узнагароджана дыпломам ІІІ ступені на абласной навукова-практычнай канферэнцыі. Поспех выхаванкі падзяляе настаўніца біялогіі Алена КАНАПАЦКАЯ.
сш №2_03
Удзельнікі абласных алімпіяд — Вячаслаў ВЯЧОРКА (10 “В”, геаграфія), Ірына ФІЛІНОВІЧ (10 “Б”, беларуская мова), яе аднакласнік Аляксандр КАХОВІЧ (фізіка). Рыхтавалі вучняў Ірына Халімон, Наталля Харытановіч і Генадзь Неўдах.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть