Не зніжаючы інтэлектуальных пазіцый
Школьный дневник

Не зніжаючы інтэлектуальных пазіцый

Завяршыўся 3-ці этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Скарбонка дасягненняў Лунінеччыны папоўнілася на 21-ін дыплом. У чарговы раз мы пацвердзілі лідзіруючыя пазіцыі сярод аддзелаў адукацыі, спорту і турызму сярод сельскіх раёнаў Брэстчыны.

Як расказала кіраўнік ведамства Наталля Цяльпук, узнагароды вышэйшай пробы заваявалі: па матэматыцы – Антон Кірыевіч з Мікашэвіцкай гімназіі імя У. Нядзведскага, па інфарматыцы – Андрэй Некрашэвіч і Аляксей Філіновіч, па хіміі – Мікалай Манчук (усе трое – з СШ №2 г. Лунінца). Іншыя прадстаўнікі названых навучальных устаноў, а таксама гімназіі райцэнтра, Дварэцкай яслі-сад-СШ і СШ №4 г. Лунінца заахвочаны Дыпломамі ІІ і ІІІ ступеняў. Наперадзе нашых разумнікаў і разумніц чакае заключны этап алімпіяды.

 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть