Ветэраны-юбіляры педагагічнай працы сабраліся ў райцэнтры
Школьный дневник

Ветэраны-юбіляры педагагічнай працы сабраліся ў райцэнтры

Як справядліва заўважыла старшыня савета ветэранаў сістэмы адукацыі Таццяна Шпак, калі такія сустрэчы “прыжыліся”, значыць, яны сапраўды патрэбны. І  ў гэтым ніхто не сумняваўся: нягледзячы на восеньскую непагадзь, актавая зала ЦДТ райцэнтра ў мінулую пятніцу напоўнілася сонечнымі ўсмешкамі, цёплымі песнямі, запальнымі танцамі і шчырымі словамі ўдзячнасці 60-ці педагогам, якія сёлета адзначылі свае юбілеі.

З віншаваннямі да ветэранаў звярнуліся  старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Нэлі Рафаловіч, члены раённага савета ветэранаў сістэмы адукацыі Наталля Ераміевіч і Наталля Казанкова, выпускніцы сярэдніх школ райцэнтра: №2 – Алена Трухановіч і №1 – Святлана Філонік, якія ў свой час таксама выбралі пачэсную прафесію настаўніка.

Не абышлося без прыемнай і важнай цырымоніі – уручэння кветак і Пісьмаў падзякі райкама прафсаюза.

Пасля афіцыйнай часткі ветэраны-юбіляры маглі пагутарыць і ўспомніць гады сваёй працоўнай дзейнасці.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть