Школьный дневник

Пад блакітным небам

музкалкапрайшоў выпускны вечар у Мікашэвіцкай дзіцячай музычнай школе мастацтваў.
Дырэктар Дар’я Дворнік уручыла пасведчанні аб заканчэнні школы 12 дзяўчынам і юнакам. Кранаюча і сардэчна прагучала выступленне выкладчыцы Яўгеніі Ткачук, якая павіншавала выхаванцаў са знамянальнай падзеяй. Як, зрэшты, і бацькоў, што шчыра падзякавалі настаўнікам за цярпенне, прафесіяналізм і тактоўнасць. Першакласнікі прынеслі свайго роду клятву – захоўваць і працягваць звычаі школы, адной са старэйшых на Лунінеччыне.
Традыцыйны капуснік плаўна перацёк у справаздачны канцэрт. Нумары з удзелам вучняў і іх настаўнікаў нікога са слухачоў не пакінулі абыякавымі, а разнастайнасць праграмы і ўзровень выканання пацвердзілі – падчас чарговага навучальнага года дзеці з поспехам асвоілі яшчэ адну прыступку на шляху да музыкі.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть