Школьный дневник

Падарожжа на планету рамонкаў

фестиваль

Такое падарожжа ажыццявілі ўдзельнікі штогадовага фестывалю дзіцячай творчасці “Запалі сваю зорку”, які прайшоў у актавай зале ЦДТ у мінулую суботу.

Напачатку мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з выставай вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, размешчанай у фае будынка. Чаго тут толькі ні было! Сама яе назва – “Казка дзіцячай душы” – сведчыла, якія пачуцці і памкненні ўклалі ў свае работы таленавітыя аўтары. Дарэчы, усе яны атрымалі падарункі.

Асноўную частку праграмы адкрыла фотапрэзентацыя, з якой гледачы даведаліся аб буднях і святах выхаванцаў цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. З ролямі сапраўдных канферансье выдатна справіліся сацыяльны педагог Валянціна Лаская і вучань СШ №1 г. Лунінца Аляксандр Кішкевіч. Юных артыстаў віталі намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Цяльпук і в.а. старшыні раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Надзея Ігнаткевіч. Яны пажадалі дзеткам удачных і цікавых выступленняў.

Насамрэч, так атрымалася. Вясёлыя музычна-паэтычныя нумары падрыхтавалі вучні сярэдніх школ: №1 г. Мікашэвічы – Кіра Васільева, Язвінскай – Яўген Калюціч, Багданаўскай – Яўген Журын, Вялікачучавіцкай – Юрый Гушчэня, Сінкевіцкай – Аляксандра Капліч, Лунінскай – Карына Краўчук і Станіслаў Буневіч, а таксама лунінецкіх: №1 – Юлія Брэзіна, №2 – Раман Кавалёў і Уладзімір Лісіцкі, №4 – Дар’я Нагорная і Ілья Каравай, выхаванцы цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Надзея Сумар і Андрэй Калянковіч (акампаніятар – музычны кіраўнік Фёдар Жук). Дарэчы, вядомая песня пра дружбу групы “Барбарыкі” прагучала двойчы, падарыўшы ўсім сапраўднае падарожжа на планету Рамонкаў. Дапоў-ніла канцэрт малодшая група ансамбля “Залатое птушаня” Цэнтра дзіцячай творчасці.

Трэба дадаць, што ўсе ўдзельнікі фестывалю цудоўна падрыхтаваліся: апранулі самыя прыгожыя касцю-мы і сукенкі, дарылі ўсмеш-кі сабе і навакольным. Таму не дзіўна, што кожны атрымаў падарункі ад аддзела адукацыі, спорту і турызму, валанцёраў Чырвонага Крыжа. Няхай маленькія зорачкі, якія запаліліся ў той дзень, саграваюць нас сваім цяплом як мага даўжэй!

Наталля Паўлюкевіч

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть