«Падарожжа па дарозе дзяцінства»
КультураШкольный дневник

«Падарожжа па дарозе дзяцінства»

день защиты детей 2015На плошчы Леніна ў Лунінцы прайшло свята з нагоды Міжнароднага дня абароны дзяцей.

Хлопчыкаў і дзяўчынак вітала галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Таццяна Кацуба. Вядучая праграмы Святлана Філонік з першых хвілін захапіла ўдзельнікаў прыўзнятым настроем. Дзеці накіраваліся ў “Падарожжа па дарозе дзяцінства”, якую падрыхтавалі і правялі педагогі ЦДТ. З ахвотай спаборнічалі ў вясёлай эстафеце, конкурсе малюнкаў, матэматычнай віктарыне, іншых гульнях. Трэба адзначыць, што ва ўсім гэтым актыўна дапамагалі бабулі, якія прыйшлі сюды са сваімі ўнукамі.

Пакуль старэйшыя выконвалі заданні на розных станцыях, малышы з матулямі з задавальненнем малявалі лета на асфальце.

Радасць з хлопчыкамі і дзяўчынкамі дзялілі валанцёры Чырвонага Крыжа, якія завіталі на свята з прызамі. Пра іншыя падарункі паклапаціўся аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

Выступленнямі парадавалі ансамблі “Залатое птушаня” і “Васількі”, танцавальны клуб “Мірыданс”.

Марына АРЭШКА



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть