Школьный дневник

Паклікала дзетак “Крынічка”

крыничкаУ сёмы раз у Баранавіцкім дзяржаўным музычным каледжы адбыўся абласны адкрыты конкурс, удзел у якім прынялі і нашы выхаванцы.
Паездка, арганізаваная
з дапамогай калектыву аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама на чале з начальнікам Анатолем Захаркевічам, дала шанц хлопчыкам і дзяўчынкам творча сябе рэалізаваць. Таленавітыя, яны развіваюць здольнасці далей. Прыемна, што з асноўнымі патрабаваннямі конкурснай праграмы вучні справіліся выдатна, прадэманстраваўшы дастойны ўзровень выканаўчага майстэрства. З граматамі і прызамі дамоў вярнуліся: па класу цымбал – Ганна Дубовік (настаўнік Т.А. Смірнова, канцэртмайстар Т.А. Куляшова) і Ганна Канапацкая (Е.М. Чурсанава і Ю.В. Германовіч), па класу гітары – Дзяніс Мігалевіч (Н.Я. Юрцэвіч).
Упэўнены, гэта не апошнія перамогі нашых таленавітых вучняў!
Святлана ДУБОВІК, загадчыца струнна-народнага аддзялення дзіцячай школы мастацтваў.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть