Школьный дневник

Песні, байкі, казкі ад “лабчанкі”

З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы адбылася цудоўная сустрэча вучняў нашай школы з фальклорным калектывам “Лабчанка”. Ім ужо доўгі час кіруе таленавітая жанчына – Настасся Якавец.
Атрымаўся цёплы незабыўны дыялог. Школь-нікі ў сваіх выступленнях праславілі шчырае беларускае слова, а госці парадавалі песнямі, байкамі, казкамі.
Гучала прыгожая родная мова, яна сагравала і падбадзёрвала.
Свята пакінула незабыўныя ўражанні, узнёсласць ад сустрэчы нарадзіла новыя творчыя планы.
Валянціна Шэўчык, настаўніца Лобчанскай яслі-сад-БШ.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть