Школьный дневник

Рамонт – уласнымі сіламі з падтрымкай бацькоў

Пакуль школьнікі адпачываюць на канікулах, педагагічныя калектывы разам з тэхперсаналам заклапочаны тым, каб новы навучальны год вучні пачалі ў абноўленых, светлых і адрамантаваных класах. Не стала выключэннем і мікашэвіцкая СШ №2, дзе, па словах педагогаў, з апошнім званком пачалася “гарачая” пара.
– Мы маем права прыняць вучняў толькі тады, калі спецыяльная камісія пацвердзіць поўную гатоўнасць школы, – расказвае намеснік дырэктара па гаспадарчай часцы Тамара Таболіч. – Менавіта таму рамонт у школе пачалі амаль з першага дня ка-нікул. Персанал працуе кожны дзень, акрамя ня-дзелі. Работ запланавана шмат, але адрамантаваць усё, на жаль, не атрымаецца. Прычына простая – усё робіцца за сродкі бацькоў. На гэты момант адрамантавалі калідор трэцяга паверха, заканчваюцца работы на другім, а потым прыступім да першага. Усюды будуць пафарбаваны сцены, падлога і падаконнікі. У сталовай абнавілі сцены, падлогу і зрабілі прыгожую столь. На жаль, гэта ўсё, на што хапіла грошай. Разам з тым, упэўнена, што наша школа будзе выглядаць святочна да 1 верасня. Гэта датычыць не толькі ўнутраных памяшканняў, але і тэрыторыі.
Ірына ЯЦУШКЕВІЧ, студэнтка 4 курса ГДУ імя Ф.Скарыны.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть