Школьный дневник

Round the world, ці віват, “Брэменскім музыкантам”!

музыкантыНа базе СШ №4 г. Лунінца прайшоў юбілейны – пяты – фестываль-конкурс творчасці вучняў па замежных мовах “Вакол свету”.
Утульная актавая зала стракацела рознакаляровымі фарбамі яркіх касцюмаў і элементаў дэкарацый. Юнакі і дзяўчаты хваляваліся, паўтаралі ўрыўкі з інсцэніровак. З усмешкамі і наказам, што ўсё будзе добра, падбадзёрвалі сваіх выхаванцаў настаўнікі. Урэшце, пад гукі фанфар гледачоў вітала вядучая фестывалю – педагог-арганізатар СШ №4 Юлія Богуш, якая прадэманстравала высокае майстэрства канферансье. Цёплыя словы яна знаходзіла для кожнай каманды, што выходзіла на сцэну. Конкурсныя нумары (а іх было 20!) адрозніваліся арыгінальнасцю, мастацка-эстэтычным узроўнем, рэгламентам, адпаведнасцю задумкі твору яго сцэнічнаму ўвасабленню, выразнасцю і правільным вымаўленнем. Менавіта па гэтых крытэрыях строгае журы ацэньвала выступленні.
У малодшай групе – 3-7 класы – добрыя ўражанні пакінулі мюзіклы ў выкананні прадстаўнікоў усіх школ райцэнтра, №1 і №2 г. Мікашэвічы, а таксама вёсак Багданаўка, Кажан-Гарадок, Сінкевічы (дарэчы, яе каманда заахвочана спецыяльным дыпломам і падарункам ад “ЛН”), Лахва і Лобча. Усе яны ўзнагаро-джаны Падзячнымі лістамі раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму. У прызавую тройку ўвайшлі юныя акцёры-мовазнаўцы з Язвінскай і Вялікачучавіцкай СШ, а таксама Мікашэвіцкай гімназіі імя У. Нядзведскага.
У старэйшай групе змагаліся вучні 8-11 класаў. Зусім мала балаў не хапіла да перамогі калектывам з сярэдняй школы №3 г. Мікашэвічы, Любанскай і Палескай СШ. Чаго нельга сказаць пра таленавітых юнакоў і дзяўчат з ліцэя г. Лунінца і Рэдзігераўскай СШ (варта адзначыць, што яе вучань Лаўрэнцій Паневіч цудоўна сыграў жаночую ролю!). Самы сапраўдны фурор у журы і гледачоў выклікала выступленне Бастынскай СШ. “Брэменскіх музыкантаў” на сябе прымяралі Станіслаў Кезь, Сяргей Зылевіч, Юлія Грыневіч, Павел Велясюк, Анастасія Баўкуновіч, Аліна Кавалевіч, Марына Канавальчук, Паліна Дырман, Таццяна Зылевіч, Крысціна Марка, Павел Брадніцкі, Ілья Піпчанка, Дзяніс Марка, Ягор Пятроў. Упэўнены, нашы землякі ў майстэрстве ніколькі не саступаюць тэатральнай эліце ста-ліцы. Віншуючы з заслужанай перамогай, галоўны спецыяліст раа Таццяна Кацуба шчыра падзякавала іх настаўнікам – І.У. Багамолавай і І.С. Вароніч.
Закончылася свята, апусцела зала… Многія вярталіся дамоў з думкамі, што ў наступны раз ім абавязкова пашанцуе. Хочацца запэўніць: “Вучыцеся, рыхтуйцеся і верце ў сябе, тады поспех не прымусіць доўга чакаць!”.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть