Школьный дневник

Ружы для настаўніцы

Дятловичи СШ 01Залівісты званок, які прагучаў на ўрачыстай лінейцы ў Дзятлавіцкай СШ, сведчыў аб заканчэнні навучальнага года-2014/2015.

Перад будынкам школы сабраліся вучні, настаўнікі, бацькі і самыя галоўныія героі свята — сёлетнія выпускнікі і першакласнікі. Цёплым словам усіх павіталі дырэктар Аляксандр Баўкуновіч, яго намеснікі: па выхаваўчай рабоце — Любоў Чарнавокая, вучэбнай — Ірына Молчан, а таксама дэпутат па Баравецкай выбарчай акрузе №13, пракурор Лунінецкага раёна Аляксандр Карлюк. Сваіх уладальнікаў знайшлі шматлікія дыпломы і граматы розных алімпіяд, конкурсаў і спаборніцтваў. Прыгожымі музычнымі нумарамі аздобілі праграму артысты мастацкай самадзейнасці.

Дятловичи СШ 02Шчырыя наказы для вучняў 9 і 11 класаў знайшлі настаўнікі, бацькі. І хаця ў гэты дзень кветкі ў руках трымалі абсалютна ўсе педагогі, асаблівы сюрпрыз з саджанцаў руж для свайго класнага кіраўніка Валянціны Карповіч падрыхтаваў 11 “А”. З патаемнымі жаданнямі юнакі і дзяўчаты адпусцілі ў блакітнае неба рознакаляровыя шары, сімвалізуючы новы этап у іх жыцці.

Наталля ПАЎЛЮКЕВІЧ



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть