Школьный дневник

Салодкая восень Мелясніцы

 

melesnica-003Гімназісты здзейснілі “Марш Жыцця” ў адну з 13-ці “лунінецкіх Хатыняў”.

Бліжэйшая да горада вёска сустрэла юных падарожнікаў полем з кавунамі, кветкамі каля агароджаў некаторых дамоў, спрадвечнымі сялянскімі клопатамі. Аб занятасці жыхароў стараста папярэдзіла зага-дзя, таму госці і не адцягвалі іх увагу. Аднак усё ж дзве мясцовыя жанчыны далучыліся да вучняў і настаўнікаў на чале з намеснікам дырэктара гімназіі Наталляй Скамейка. Разам прайшлі па вуліцы Партызанская да абеліска ахвяр фашызму.

melesnica-002

Цяпер тут добраўпарадкавана навакольная пляцоўка, побач усталяваны лаўкі. Размясціўшыся на іх і траўцы, удзельнікі акцыі міласэрнасці даведаліся аб трагедыі, што здарылася 1 кастрычніка 1943 года. Вучаніцы 10 “Б” разам з класным кіраўніком Наталляй Аліфяровіч падрыхтавалі праграму “Мартыралог Мелясніцы”. Нагадалі аб тым, як загінулі вяскоўцы, і аб тых, каму пашчасціла выратавацца.

Разам з дарослымі і юнымі прысутнымі дзяўчынак слухала Яўгенія Прыходзька. Яна расказала, што цяжарную маці, якая бегла з Лунінца даведацца аб лёсе родных, папярэдзіў адзін з возчыкаў – ён стаяў у абозе тых лунінчан, якія потым рабавалі хаты перад іх спальваннем. Вось такі прыкры факт у гісторыі вайны… Жанчыну можна назваць жыццесцвяр-джальным сімвалам вёскі – яна нарадзілася праз месяц пасля знішчэння Мелясніцы.

Людзі, якім пашчасціла застацца жывымі, не праглі помсты. Праяўленнем сапраўднай хрысціянскай міласэрнасці можна назваць тое, што пасля вайны ў Мелясніцы ўзвёў хацінку і жыў адзін з прадстаўнікоў нямецкай нацыянальнасці, якога ў 1970-ыя нават пахавалі суседзі.

Яўгенія Міхайлаўна і яе суседка Ганна Кучай пачаставалі гасцей кавунамі, якія наталілі смагу юным турыстам на прывале ў маляўнічым мелясніцкім лесе. Але спачатку, ушанаваўшы памяць загінуўшых хвілінай маўчання, разам падышлі да асвечанага летась паклоннага крыжа з удзячнасцю за яркае сонца і блакітнае неба – увасабленне міру на зямлі.

melesnica-001

 

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть