Школьный дневник

Што хвалюе «Зямлян»?

IMG_2658-1Аб гэтым сведчаць даследаванні вучняў Лунінецкай гімназіі, якія ўдастойваюцца заслужаных узнагарод на конкурсах розных узроўняў. Расказвае кіраунік навуковага таварыства вучняў “Зямляне” Ірына ГРУШЭЎСКАЯ:

— Працягваем традыцыі ліцэя — правялі ўжо XVIII гімназічную канферэнцыю. А з пачатку навучальнага года пільна сачылі за календаром творчых спаборніцтваў, якія звычайна аб’яўляюцца адкрытымі. Дасылалі свае заяўкі — i радаваліся, калі нас запрашалі. Прыемна проста прыняць удзел — гэта таксама спрыяе павышэнню інтэлектуальнага ўзроўню. Часта звяртаемся з перамогамі.

Miнскi гарвыканкам i сталiчны тэхнапарк, а таксама ТАА “Лабараторыя iнтэлекту” ацанiлi працы, i пяцёра гімназістаў удзельнiчалi ў пятай мiжнароднай маладзёжнай канферэнцыі “Навуковыя iмкненнi-2014”. Даследаваннем аб лішайніках як адлюстраваннi стану навакольнага асяроддзя прадставіў вучань 10 “В» класа Miкалай Богдан. Ён узнагароджаны Дыпломам I ступені за лепшае секцыйнае выступленне.
XXII конкурс навуковых бiёлага-экалагiчных работ праводзіла Брэсцкае абласное ўпраўленне адукацыi. З трох нашых удзельніц вызначылася 11-класнiца Дар’я ШЭСТАК (на здымку — з кіpaўніком “Зямлян”). за даследаванне ўплыву сцёкавых вод на стан Мікашэвіцкага кар’ера яна ўзнагароджана Дыпломам I ступенi.

Навуковым кіраўніком абодвух пераможцаў была настаўніца хiмii Таццяна Казлова. Яшчэ адзiн яе вучань — 11-класнік Аляксандр Мiкулiч — выступiў у секцыі фiзiка-матэматычных дысцыплiн на раённай канферэнцыi “З навукай — у будучае” i быў адзначаны Дыпломам I ступенi.

Такой жа вартасці ўзнагароды аддзела адукацыі ўручаны Анастасii Чурсанавай (настаўніца Аксана Арашкевiч) па секцыi грамадазнаўства, Каралiне Данiловiч (Таццяна Каплiч) па секцыi замежных моў, Артуру Антановiчу (Валянцiна Казун) па секцыi краязнаўства, а таксама нашай Дашы, якая, як адзначана вышэй, перамагла ў Брэсце. Усе яны — вучнi 11-ых класаў.

Дыпломамi II ступенi ўзнагароджаны даследаваннi: 10-класнiцы Валерыi Раманчук — па замежнай мове (кіраўнік Таццяна Кэлкэй), а таксама трох 11-класнiц: Таццяны Лабко — па фiзiцы (Эдуард Кунда),
Аксаны Астапчык — па рускай мове (Марына Бандарэнка), Анастасii Макоўскай — па беларускай мове (Валянцiна Казун).

Трох прызёраў падрыхтавала настаунiца Ірына Дасько. Дыпломы III ступенi за экалагічныя даследаваннi атрымалi 11-класнiца Маргарыта Ярашэвiч i 5-класнiк Станіслаў Благадзёраў, Падзячным лiстом адзначаны 5-класнік Арцём Жыгар.

Таццяна ВАСІЛЬЕВА



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть