Спартыўна-гульнявая праграма для бацькоў і вучняў прайшла ў СШ №1 г. Лунінца
Школьный дневник

Спартыўна-гульнявая праграма для бацькоў і вучняў прайшла ў СШ №1 г. Лунінца

Прысвяцілі мерапрыемства 100-годдзю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Юнакі спрабавалі правесці адзін дзень, згодна з распарадкам жыцця навабранца і стараліся справіцца з цяжкасцямі вайсковай службы, а таты і старэйшыя браты прыгадалі армейскае жыццё. Удзельнікі падзяліліся на дзве каманды: “1-ая рота” – зборная 9-10 класаў і “2-ая рота” – бацькі і браты.

Адказна і старанна падышлі “армейцы” да выпрабаванняў: «Страявая падрыхтоўка», «Мінашукальнік», «Нарад па-за чаргой», «Пілоты», «Стрэльбы», «Санітары». З невялікай перавагай “2-ая рота” ўзяла верх. Пад абаронай такіх надзейных і адважных мужчын і юнакоў можна быць упэўненымі ў заўтрашнім дні!

Віншуем пераможцаў і ўдзельнікаў мерапрыемства. Ад душы жадаем выдатнага настрою і аптымізму, поспехаў і моцнага здароўя, патрыятычных ідэй і мужнасці, дабра і шчасця!

Валерыя ЮРЦЭВІЧ, старшыня школьнага парламента СШ №1 г. Лунінца.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть