Школьный дневник

Старт творчага года

клоун

Дзень адрытых дзвярэй прайшоў у Цэнтры дзіцячай творчасці.

Па традыцыі гэта мерапрыемства ладзіцца ў першы тыдзень верасня і завяршае шэраг кампаній, накіраваных на знаёмства педагогаў з будучымі выхаванцамі.

З самага ранку каля будынка пачалі збірацца госці: дзеткі і іх бацькі. Духавы аркестр пад кіраўніцтвам Васіля Дзедзіна падтрымліваў добры настрой, а вясёлыя клоуны забаўлялі хлопчыкаў і дзяўчынак.

Дырэктар Інэса Шчупак павіншавала ўсіх з новым навучальным годам і зазначыла, што “ў нашым цэнтры створаны ўсе ўмовы для раскрыцця творчых здольнасцей дзяцей, пра гэта сведчаць перамогі ў многіх конкурсах, як раённых, так і рэспубліканскіх. Выхаванцы вакальнай студыі і аб’яднання бальных танцаў сёлета пабывалі ў Балгарыі, а самыя актыўныя ўдзельнікі былі ўдастоены паездкі ў Кітай”. Да віншавальных слоў далучыліся намеснік дырэктара цэнтра Галіна Васільева і загадчыца аддзела асноўнай дзейнасці Вольга Шохан.

Выхаванцы і выкладчыкі падрыхтавалі святочны канцэрт. Гурты “Джазавы танец”, “Васількі”, “Божая кароўка” выступілі з танцавальнымі нумарамі, а песні ў выкананні Юліі Яроцкай, Ангеліны Карульскай, Ліаны Яраховіч, Жэні Булгакавай, ансамбляў “Залатое птушаня” і “Фолькмадэрн” суправаджаліся апладысментамі. Парадавала гасцей паказальнае выступленне клуба каратэ “Самурай”.

Падчас мерапрыемства пад адкрытым небам працавалі выставы. Выкладчыкі праводзілі майстар-классы: ляпілі гліняныя цацкі, разбіралі складаныя саламяныя вузлы, бісерныя кветкі “сапернічалі” з восеньскімі астрамі, а вучні з авіямадэльнага гуртка адправілі ў неба некалькі “ракет”.

Ганна Пашкевіч. г. Лунінец.

 

 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть