Школьный дневник

Сустрэча з казкай

Яе падарыў семінар харавога мастацтва, на які завіталі калектывы з Лунінца і Мікашэвіч. Гасцей прыемна здзівіла святочная атмасфера.
У першым аддзяленні настаўніца з нашага філіяла ў в. Міжлессе Галіна Свібовіч правяла адкрыты ўрок “Фальклор – душа народа”. Удала раскрылі тэму ўдзельнікі ансамбля “Міжлескія вясёлкі”. Яны не толькі спявалі, але і расказалі аб сваіх самабытных інструментах.
Другое аддзяленне парадавала музычнай казкай “Муха-Цакатуха”, якую падрыхтавалі выхаванцы Алены Чыж і Ніны Лукашэвіч. Сваімі рукамі яны змайстравалі касцюмы персанажаў, а акцёрская гульня Антаніны Коваль проста пакарыла ўсіх гледачоў. Як і дэкарацыі, што дапамаглі ўзнавіць карціну твора. Спадзяемся, што цёплая сустрэча пакінула такія ж успаміны.
Наталля ЛІХТАР,
дырэктар Дварэцкай школы мастацтваў.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть