Сустрэнемся з юнацтвам!
Зноў наступае люты, які ў кожнага з нас асацыіруецца са школьнымі сустрэчамі. У гэты час, незаўважана для сябе, згадваецца мінулае: першы клас, першае каханне і першыя жыццёвыя выпрабаванні. Зусім нечакана з паштовай скрынкі дастаеш запрашэнне на юбілейны вечар. “Няўжо прайшло яшчэ 5 год?” – палохае першая думка, бо здаецца, зусім нядаўна развіталіся ў мінулы раз.
Так, час хуткацечны і спыніць яго немагчыма. Але гэтыя сустрэчы патрэбны кожнаму з нас: каб спыніцца, азірнуцца і спытаць за пралікі з саміх сябе. Ці так мы жывем? Ці не будзе сорамна перад аднакласнікамі, з якімі некалі дзяліліся самымі галоўнымі сакрэтамі, хто быў сведкам першых крыўд і “важных” дзіцячых дасягненняў?
На выпускным вечары мы думалі, што ніколі надоўга не развітаемся з равеснікамі. Але потым так усё “закруцілася” ў жыцці, што з многімі не бачымся дзесяцігоддзі. І гэтая сустрэча – адзіная магчымасць для параўнання нашых страт і знаходак.
Хтосьці абыякава кіне запрашэнне на стол і зоймецца паўсядзённымі справамі. Другі, беражліва гледзячы на скупыя радкі, адразу ўзгадае мінулае. Недзе высока на антрэсолі знойдзецца агульны фотаздымак, на якім мы такія смешныя, з ускудлачанымі валасамі, у сціплай вопратцы, пазіруем па просьбе фатографа, гледзячы прама ў аб’ектыў. Закрадваецца здрадніцкая думка: “А ці наогул гэта мы”? Бо так многа змянілася не толькі на нашых тварах, але і ў самой душы.
Давайце не будзем здраджваць сабе. Знойдзем сярод бясконцых клопатаў адзін вольны вечар, аддадзім яго ва ўладу свайму мінуламу. Зазірнем на школьную сустрэчу, незалежна ад таго, хто мы: начальнікі ці падначаленыя, студэнты ці пенсіянеры. І пад прыгожую музыку закружымся ў вальсе з былымі аднакласнікамі.
Няхай хоць адзін раз у год уладарыць летуценнасць і бесклапотнасць, на хвіліначку вярнуўшы нас у дзяцінства.
ОДНОКЛАССНИКУ
Пригласи меня потанцевать,
Руку подержи в своей ладони,
Вместе нам приятно помолчать,
Жизнь летит, как бешеные кони.
Нам уже не двадцать, но пока
Юности своей мы не забыли –
Белым пухом мчались облака,
Мы же необдуманно любили.
Неумело ссорились порой,
Подражая взрослым – целовались…
За какой-то призрачной мечтой
Мы, как за спасением, гонялись.
Души были трепетно чисты,
Обещанья сказочно красивы,
Мы цвели, как первые цветы,
Из небес подпитывая силы.
Мы не знали пошлости и зла,
Принимали счастье, как награду,
Жизни струйка тонкая несла
Наш паром к крутому водопаду.
Не изведав горечи потерь,
И надежд расколотую чашу –
Открывали запертую дверь,
Ссадины заглаживая чаще…
Пригласи меня потанцевать –
Шли привет из юности далекой,
Вместе нам приятно вспоминать
Прошлого исписанные строки.